Вёска
Жуціна
± |
Жу́ціна[1] (трансліт.: Žucina, руск.: Жутино) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя
У 1846 засценак фальварка Посапава маёнтка Смыч Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне графа К. І. Тызенгаўза, 1 двор, 4 жыхары. У 1904 г. маёнтак Мядзельскай воласці Вілейскага павета, валоданне памешчыка Пшаздзецкага, 16 жыхароў. У 1921 г. маёнтак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 2 двары, 14 жыхароў. У 1940 г. вёска, 22 двары, 152 жыхары. З 12.10.1940 г. у Нагаўскім сельсавеце Пастаўскага, з 25.11.1940 г. Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1940 г. Маладзечанскай абласцей, з 02.08.1950 г. у Слабадскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Леніна. З 1954 вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Канстанцінава).
Насельніцтва
- 48 жыхароў (1960)
- 6 двароў, 9 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх