Жулан | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Самец (вышэй) і самка жулана | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Lanius collurio L., 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Жула́н, грычун малы (Lanius collurio) — птушка сямейства саракушавых.
Апісанне
Даўжыня цела да 17-20 см, размах крылаў 24-29 см. Маса каля 30 г. Галава і шыя шэрыя, спіна рыжавата-каштанавая, каля вачэй чорная папярочная палоска. Хвост доўгі, ступеньчаты.
Самец у гнездавы перыяд з іржава-папяліста-чорным верхам цела, ніз крэмавы. У самкі верх галавы карычневы, светлае брыво і ніз цела (у папярочныя рыскі). У самкі і самца белыя плямы каля асновы хваста. Маладыя падобныя да самкі, папярочныя рыскі таксама і на версе цела.
Спеў — ціхае, хрыплае шчабятанне з мноствам імітацый галасоў іншых птушак.
Пашырэнне
Распаўсюджаны ў стэпавай і лясной зонах Еўразіі. Арэал Еўропа (акрамя Пірэнейскага паўвострава, Ісландыі, Ірландыі, Брытанскіх астравоў і поўначы) праз Сярэднюю Азію да Томска і заходняга Алтая, Малая Азія, Каўказ, поўнач Ірана, У Еўропе памяншаецца колькасць.
Пералёты від. Месцы зімовак: Усходняя, Трапічная і Паўднёвая Афрыка.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца насякомымі, часам дробнымі пазваночнымі.
Гняздо на вышыні 1-3,5 м ад зямлі ў густым кусце (радзей у кроне невялікага дрэва) бліжэй да асновы. Знешняя частка няшчыльная, з зялёных сцёблаў, карэньчыкаў і травы, месцамі з прымессю вяровак, паперы, тканін і г.д.; унутраная частка з шчыльнасплеценых завялых кавалкаў раслінных валокнаў, а таксама карэньчыкаў, пёраў або шэрсці (у лесечаста з прымессю моху). Высцілка скупая, з сухой травы і карэньчыкаў — не даходзіць да верхняга краю.
Адкладвае 4-7 яец. Яйкі пераважна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмі зменлівая: крэмава-белая, белая з зеленаватым адценнем, светла-зялёная. ружовая, светла-аліўкавая або ржава-карычневыя. Характэрная рыса — плямкі ў выглядзе кальца. Глыбокіяплямкі светла-шэрыя, шэра- або светла-фіялетавыя, шэра-ружовыя; паверхневыя- светла-карычневыя, шэра- або ржава-карычневыя, карычнева-аліўкавыя.
Падвіды
- L. c. collurio — большая частка Еўропы, на ўсход да Томска і заходняга Алтая;
- L. c. pallidifrons — Урал, Заходняя Сібір;
- L. c. kobylini — паўднёвыя Балканы, Крым, Каўказ, паўночны Іран;
- L. c. juxtus — Англія.
Літаратура
- Грычун малы // Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
- Саракушы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).