Жуан VI
манарх Партугаліі
1816 1826

Нараджэнне 13 мая 1767(1767-05-13)[1][2]
Смерць 10 сакавіка 1826(1826-03-10)[1][2] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Педру III
Маці Марыя I
Жонка Карлота Жаакіна[3]
Дзеці Марыя Тэрэза Партугальская[d], Франчэска Антоніа Партугальскі[d], Марыя Ізабела Партугальская[d], Педру I, Марыя Франчэска дэ Браганса[d], Ізабела Марыя Партугальская[d], Мігел I[d], Марыя да Асунсан Партугальская[d] і Ана дэ Хесус Партугальская[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кароль
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Падвязкі Grand Cross of the Imperial Order of Leopold ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святой Ганны I ступені Order of Saint Stephen of Hungary Ордэн Жалезнай кароны Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Слана Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel Grand Cross of the Sash of the Three Orders Grand Master of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуан (Іаан) VI (парт.: João VI o Clemente; 13 мая 1767, Лісабон — 10 сакавіка 1826, Лісабон) — кароль Аб’яднанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві з 20 сакавіка 1816 па 10 сакавіка 1826 года (да 3 чэрвеня 1821 года знаходзіўся ў Бразіліі), унук Жуана (Іаана) V, сын Педру III і Марыі I, дачкі караля Жазэ I Партугальскага. Імя пры нараджэнні — Жуан Марыя Жазэ Франсішку Шаўер ды Паўла Луіш Антоніу Дамінгуш Рафаэл ды Браганса (João Maria José Francisco Xavier de Paula Luís António Domingos Rafael de Bragança).

Палітыка

З прычыны таго, што яго маці пакутавала ад душэўнай хваробы, у 1792 годзе стаў рэгентам. Ратуючыся ад французаў, у 1807 годзе адправіўся ў Бразілію, перадаўшы кіраванне Партугаліяй нялюбаму народам англічаніну Берэсфорду. Стаўшы пасля смерці маці ў 1816 годзе каралём, Жуан пакінуў Бразілію свайму сыну дону Педру, а сам у 1821 годзе вярнуўся ў Лісабон і прызнаў прынятую картэсамі іспанскую канстытуцыю 1812 года.

Адмяніўшы яе ў 1823 годзе, яму, аднак, не атрымалася задаволіць абсалютыстаў, на чале якіх стаялі каралева Карлота і яго сын дон Мігел. Мігел збіраўся адхіліць бацьку ад улады, але яго задуме не было накавана ажыццявіцца і ён быў выгнаны, пасля чаго зноў была ўведзена канстытуцыя. 13 мая 1825 годзе Жуан павінен быў прызнаць незалежнасць Бразіліі пад уладай свайго сына дона Педру (імператар Педру I Бразільскі) і адмовіцца ад правоў на бразільскі прастол.

Сям’я

З 1790 года Жуан быў жанаты з іспанскай інфантай Карлотай Жуакінай (17751830), дачкой Карла IV. У шлюбе нарадзіліся:

  • Марыя Тэрэза (17931874), з 1810 жонка Педру Карласа Іспанскага і Партугальскага, з 1838 у другім шлюбе з удаўцом сваёй малодшай сястры Донам Карласам Старэйшым;
  • Франчэска Антоніа (17951801), 4-ы прынц Бейра;
  • Марыя Ізабела (17971818), з 1816 жонка свайго дзядзькі Фердынанда VII;
  • Педру (17981834), імператар Бразіліі як Педру I і кароль Партугаліі Педру IV;
  • Марыя Франсішка (18001834), з 1816 жонка Дона Карласа Старэйшага;
  • Ізабела Марыя (18011876), рэгентша Партугаліі;
  • Мігел I (18021866), кароль Партугаліі ў 1828—1834;
  • Марыя (18051834), памерла незамужняй;
  • Ганна (18061857), з 1827 жонка 1-га герцага Лоле.

Зноскі

  1. 1 2 John VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Dom João VI de Bragança, Rei de Portugal e Brasil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.