Вёска
Жорнаўка
± |
Жо́рнаўка[1] (трансліт.: Žornaŭka, руск.: Жорновка) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з 1615 года, пражывала 29 сем'яў, мелі 22 валокі зямлі, 15 каней і 47 валоў. Згодна інвентара 1615 года належала да маёнтка Петухова (цяпер Ізабелін). Працавала карчма. З 18-га стагоддзя па 1850-я гады належала графам Грабоўскім, уладальнікам мястэчка Ізабелін. У 1836 года прыватная вёска, 21 двор, 116 жыхароў. З 1861 года ў Ізабелінскай воласці. У 1905 г. дзве вёскі адна побач другой, 140 і 75 жыхароў. У 1914 г. вёскі зліліся ў адну, 33 дамоў, у якіх пражывалі 75 мужчын і 104 жанчын. У 1921 г. 29 двароў, 133 жыхароў. У 1930 г. 38 двароў. На 1.01.2004 г. 30 двароў, 50 жыхароў.
Насельніцтва
- На 01.01.2007 г. 38 жыхароў.
- На люты 2011 г. 8 заселеных дамоў, у якіх жывуць каля 10 чалавек.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.