Жан I
фр.: Jean Ier de Lorraine
Нараджэнне люты 1346[1]
  • невядома
Смерць 23 верасня 1390[1] (44 гады)
Род Латарынгскі дом[1]
Бацька Рауль Храбры[d][1]
Маці Марыя дэ Шацільён[d][1]
Жонка Сафія Вюртэмбергская[d][1][2]
Дзеці Феры I[d][3], Карл II[1] і Ізабэла Латарынгская[d][1][4]
Дзейнасць феадал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан I (фр.: Jean Ier de Lorraine; люты 1346 — 23 верасня 1390) — герцаг Латарынгіі з 1346 года, сын Рауля I і Марыі дэ Шацільён.

Біяграфія

Жану было 6 месяцаў, калі яго бацька загінуў у бітве пры Крэсі. Да 1353 года рэгентамі пры ім былі яго маці і граф Эберхард II Вюртэмбергскі.

У снежні 1353 года падчас знаходжання ў Латарынгіі імператара Карла IV Люксембургскага Жан прынёс яму амаж за герцагства, а той прызначыў яго «генеральным лейтэнантам імперыі ў Мозельскай вобласці».

У 1356 і 1365 гадах Жан разам з рыцарамі Тэўтонскага ордэна ўдзельнічаў у крыжовых паходах супраць літоўцаў. На боку французскага караля ўдзельнічаў у бітве пры Пуацье (1356), дапамагаў дафіну Карлу здушыць паўстанне парыжан.

У 1364 годзе адправіўся ў Брэтань дапамагчы свайму дзядзьку Карлу дэ Блуа ў яго барацьбе з Жанам IV дэ Манфорам. Вайна за брэтонскую спадчыну скончылася бітвай пры Орэ 29 верасня 1364 года: Карл дэ Блуа быў забіты, Жан Латарынгскі і Бертран Дзюгеклен патрапілі ў палон. Пазней удзельнічаў у вайне за вызваленне французскіх тэрыторый, захопленых англічанамі.

У канцы свайго кіравання зблізіўся з герцагам Бургундыі Філіпам Смелым.

Сям’я

Жан Латарынгскі ў 1361 годзе ажаніўся з Сафіяй Вюртэмбергскай (1343—1369), дачкой графа Эберхарда II і Елізаветы фон Хенеберг. Дзеці:

  • Карл II (1364—1431), герцаг Латарынгіі
  • Феры I (1371—1415), граф Вадэмон
  • Ізабела, з 1381 у шлюбе з Ангеранам VII, сірам дэ Кусі (пам. 1397)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 28 студзеня 2016.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 23 студзеня 2016.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

  • Henry Bogdan, La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire, Perrin,‎ 2005 [détail des éditions] (ISBN 2-262-02113-9)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.