Жан Гастон Дарбу (фр.: Jean Gaston Darboux; 14 жніўня 1842, Нім, Лангедок-Русільён — 23 лютага 1917, Парыж) — французскі матэматык.
Вядомы дзякуючы сваім вынікам у матэматычным аналізе (тэорыя інтэгравання, дыферэнцыяльныя ўраўненні ў прыватных вытворных) і дыферэнцыяльнай геаметрыі.
Дарбу быў біёграфам Анры Пуанкарэ і сувыдаўцом пры публікацыі работ Фур'е і Лагранжа.
Біяграфія
Вучыўся ў Політэхнічнай школе і Вышэйшай Нармальнай школе ў Парыжы. Адным з яго настаўнікаў быў Мішэль Шаль. У 1873 годзе атрымаў званне прафесара ў Сарбоне, асіставаў Ліувілю.
Атрымаў гран-пры Французскай Акадэміі навук у 1876 годзе і стаў яе членам у 1884 годзе.
Зноскі
- ↑ Jean Gaston Darboux // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Jean Gaston Darboux // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ G. Darboux // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Chervel A. Les agrégés de l'enseignement secondaire. Répertoire 1809-1960
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Спасылкі
- Жан Гастон Дарбу (англ.) у праекце «Матэматычная генеалогія».
- Профіль Жана-Гастона Дарбу на афіцыйным сайце РАН
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.