Жан Бертоль | |
---|---|
фр.: Jean Bertholle | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 1996[2][3][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Вучоба | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Жан Бертоль (фр.: Jean Bertholle; 26 чэрвеня 1909, Дыжон — 6 снежня 1996, Парыж) — французскі мастак, графік, прадстаўнік новай парыжскай школы.
Біяграфія
Навучаўся жывапісу ў Школе мастацтва і дызайну ў Сент-Эцьене і Ліёне. Затым працягнуў вучобу ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1933—1934). У творах пачатковага перыяду творчасці мастака адчувальны ўплыў кубістаў і сюррэалістаў, пазней займаўся пераважна абстракцыянізмам, вытрыманым у цёмнай каларыстыцы. Пасля 1958 года вярнуўся да яркай і гарманічнай гамы колераў. Яго творчасць адносяць да плыні ілюзіўнага абстракцыянізму.
Жан Бертоль быў членам Інстытута Францыі, Акадэміі прыгожых мастацтваў Францыі (1983), Акадэміі навук і мастацтваў Дыжона, ганаровым прафесарам Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў у Парыжы.
Зноскі
- ↑ Jean Bertholle
- 1 2 Jean Bertholle — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Delarge J. Jean BERTHOLLE // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ↑ RKDartists Праверана 2 ліпеня 2020.