Жан Аляксандравіч Рабянок | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 2019[1] (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | інфекцыяніст[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1986) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Жан Аляксандравіч Рабяно́к[2] (28 студзеня 1932, Сямёнаўка, Чарнігаўская вобласць — 21 жніўня 2019[3]) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук 1986), прафесар (1989).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Сярэднюю школу скончыў у 1948 годзе і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953 годзе пераведзены слухачом ваенна-медыцынскага факультэта пры Куйбышаўскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1955 годзе.
З 1955 па 1958 год служыў на пасадзе ўрача ў частках групы Савецкіх войскаў у Германіі.
У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, якую скончыў у 1962 годзе. Залічаны з 1 верасня 1962 года на пасаду асістэнта кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў.
У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Даследаванне ўтрымання ў крыві медыятараў-гармонаў і некаторых ферментаў пры інфекцыйным гепатыце». У 1975 годзе абраны і ў 1976 годзе зацверджаны на пасадзе дацэнта. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Клінічная і патагенетычным характарыстыка харчовых токсікаінфекцый». 27 мая 1987 года абраны на пасаду прафесара кафедры, з 17 лютага 1988 па 1998 год загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць
Удасканальваў метады дыягностыкі і лячэння кішачных інфекцый, вывучаў механізмы патагенезу, асаблівасці дыягностыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі, арганізаваны супрацьсептычны Цэнтр, адпрацоўваліся метады лячэння хворых сепсісам і асновы антыбіётыкатэрапіі пры інфекцыйнай паталогіі.
Апублікаваў звыш 120 артыкулаў.
Зноскі
Літаратура
- Рабянок Жан Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
- Памяти Жана Александровича Ребенка // Журнал «Здравоохранение» (руск.)
- Ребенок Жан Александрович (руск.) // Сайт БелМАПА