Жан-Франсуа Ліятар | |
---|---|
фр.: Jean-François Lyotard | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 красавіка 1998[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Карын Энадо[d] |
Род дзейнасці | філосаф, філолаг, пісьменнік, мовазнавец, эпістэмалаг, сацыёлаг, літаратурны тэарэтык, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, настаўнік |
Навуковая сфера | эстэтыка, псіхааналіз, этыка і палітыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікель Дзюфрэн[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Франсуа Ліятар (фр.: Jean-François Lyotard; 10 жніўня 1924, Версаль — 21 красавіка 1998, Парыж) — французскі філосаф-постструктураліст і тэарэтык літаратуры.
Вызначыў постмадэрн як крызіс метанаратываў (вялікіх праектаў).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Версалі (Францыя). Вывучаў філасофію ў Сарбоне. Выпрабаваў уплыў Луі Марэна. З 1950 года выкладаў філасофію ва ўсходнеалжырскім горадзе Канстанціна, які ў той час уваходзіў у склад Францыі.
З пачатку 1970-х і да 1987 года Ліятар выкладаў ва Універсітэце Парыж VIII, пад канец кар’еры атрымаўшы званне заслужанага прафесара. На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў ён чытаў лекцыі за межамі Францыі: у Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, а як запрошаны прафесар — ва ўніверсітэтах ва ўсім свеце: Берклі, Ельскі ўніверсітэт, Сан-Дыега ў ЗША, Манрэальскі ўніверсітэт у Канадзе, і Універсітэт у Сан-Паўлу ў Бразіліі. Ён стаў таксама заснавальнікам і дарадчым членам Міжнароднай калегіі філасофіі ў Парыжы. Незадоўга да смерці ён дзяліў свой час паміж Парыжам і Атлантай, дзе выкладаў ва Універсітэце Эмары.
У 1993 годзе Жан-Франсуа Ліятар па запрашэнні часопіса «Кабінет» наведаў Санкт-Пецярбург і выступіў з лекцыяй «Anima minima» на сімпозіуме «Мастацтва, філасофія, псіхааналіз». Сімпозіум праходзіў у Расійскім этнаграфічным музеі з 3 па 5 чэрвеня 1993 года.
Ліятар любіў вяртацца да паняцця постмадэрнізму ў сваіх шматлікіх эсэ. У 1998 годзе, якраз пры падрыхтоўцы канферэнцыі па постмадэрнізме і тэорыі СМІ, ён нечакана памёр ад лейкеміі, якая хутка прагрэсавала. Ліятар пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.
Зноскі
- 1 2 Jean-François Lyotard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Jean-François Lyotard // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.