Жан-Крыстоф Мітэран
фр.: Jean-Christophe Mitterrand
Нараджэнне 19 снежня 1946(1946-12-19) (77 гадоў)
Бацька Франсуа Мітэран
Маці Даніэль Мітэран[d]
Дзейнасць журналіст, бізнесмен, палітык

Жан-Крыстоф Мітэран (фр.: Jean-Christophe Mitterrand; нар. 19 снежня 1946) — саветнік прэзідэнта Францыі па афрыканскім справах (1986—1992 гг.), бізнесмен, журналіст, сын былога французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана.

Біяграфія

Мітэран нарадзіўся ў горадзе Булонь-Біянкур ў 1946 годзе. У маладосці быў карэспандэнтам газеты Agence France Presse. Некаторы час жыў у Маўрытаніі[1].

У 1990-х гадах Жан-Крыстоф Мітэран разам з расійскім бізнесменам Аркадзем Гайдамакам быў замяшаны ў скандале па гандлі зброяй у Афрыцы (Анголагейт). Паводле наяўнай інфармацыі, ён выконваў ролю пасярэдніка паміж расійскімі гандлярамі зброі і ўрадам Анголы на чале з Жазэ Эдуарду душ Сантушам, арганізуючы незаконную перавозку ўзбраення з Расіі ў Афрыку. 22 снежня 2000 года Мітэран, па асабістаму загаду магістрата Піліпа Кур’е, заключаны ў турму Сантэ ў Парыжы, адкуль выйшаў ужо 11 студзеня 2001 года[1][2]. Аднак 4 ліпеня яму было прад’яўленае новае абвінавачванне па незаконнаму абароту зброі, таксама звязанага з Анголай[3].

17 кастрычніка 2001 года супраць Жан-Крыстафа Мітэрана вылучаны новыя абвінавачванні, але ўжо па факце карупцыі[2]. Суд абклаў яго штрафам у памеры 600 000 еўра за ўхілення ад выплаты падаткаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Jean-Christophe Mitterrand joue les victimes Архівавана 1 лістапада 2018., RFI, 16 September 2004
  2. 1 2 Jean-Christophe Mitterrand libéré Архівавана 1 кастрычніка 2007 года., L’Express, 15 January 2001
  3. Chronology of the Angolagate Архівавана 30 верасня 2007 года., L’Express, 16 October 2002

Літаратура

  • Jean-Christophe Mitterrand, Mémoire meurtrie, Paris, Éditions Plon, 2001, 216 p. 
  • Jean-Christophe Mitterrand, Jean-Christophe Mitterrand, le fils d'à côté, Sainte-Marguerite sur Mer, France, Éditions des Équateurs, 2010.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.