Жан-Крыстоф Ёкоз | |
---|---|
фр.: Jean-Christophe Yoccoz | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 мая 1957[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 2016[1][2] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан Ёкоз[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, шахматыст |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаэль Герман[d][5][7] |
Вядомыя вучні | Марыа Панс[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Жан-Крыстоф Ёкоз (фр.: Jean-Christophe Yoccoz; 29 мая 1957, Парыж, Францыя — 3 верасня 2016, там жа) — французскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты работамі па дынамічных сістэмах.
Біяграфія
Скончыў ліцэй Людовіка Вялікага, быў сярэбраным прызёрам Міжнароднай матэматычнай алімпіяды 1973 года, і залатым — алімпіяды 1974 года. У 1975 годзе ён быў першым у спісе тых, хто здаў іспыты ў Вышэйшую нармальную школу, а ў 1977 годзе здаў іспыт на права выкладання матэматыкі ў школах вышэйшай ступені (l’agrégation de mathématiques). У 1981—1983 гадах быў прызваны на ваенную службу, служыў у Бразіліі. Пасля дэмабілізацыі ён у 1985 годзе пад кіраўніцтвам Мішэля Эрмана абараніў дысертацыю ў Політэхнічнай школе, а затым атрымаў выкладчыцкую пасаду ва ўніверсітэце Парыж-Поўдзень XI.
Узнагароды і званні
- 1984 — Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў
- 1988 — Прэмія Салема
- 1991 — Прэмія імя Іофэ Французскай акадэміі навук
- 1994 — Філдсаўская прэмія
- 1995 — кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (з 2011 — афіцэр ордэна)
Зноскі
- 1 2 http://www.bienpublic.com/actualite/2016/09/05/jean-christophe-yoccoz-medaille-fields-1994-est-decede Праверана 20 мая 2022.
- 1 2 3 4 Fichier des personnes décédées Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 20 мая 2022.
- ↑ list of professors at Collège de France
- 1 2 http://www.sudoc.fr/017750504
- 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ http://www.theses.fr/1985PA112096
- ↑ https://twas.org/directory/yoccoz-jean-christophe