Жан-Батыст Лепрэнс | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Nicolas Le Prince | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1734[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1781[3][1][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, рысавальнік |
Жанр | партрэт |
Уплыў | Франсуа Бушэ |
Уплыў на | Charles Clément Bervic[d], Jean Baptiste Hilaire[d] і Tavernier de Jonquières[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Батыст Лепрэнс (франц. Jean-Baptiste Le Prince, 17 верасня 1734, Мец — 30 верасня 1781, Сен-Дэні-дзю-Пор каля Парыжа) — французскі жывапісец, малявальшчык і гравёр стылю ракако.
Біяграфія
Лепрэнс вывучаў жывапіс у родным горадзе Мец. У 1750 годзе адправіўся ў Парыж, дзе стаў адным з лепшых вучняў жывапісцаў Франсуа Бушэ і Жазефа-Мары В’ена. Раннія працы Лепрэнса ў выбары тэм, сюжэтаў і манеры падобныя да твораў яго настаўнікаў. У 1752 годзе Лепрэнс ажаніўся з багатай дзяўчынай Гіпон, якая была амаль удвая старэйшая за яго. У 1756 годзе бег ад яе ў Італію, а праз два гады ў Расію.
У 1758 годзе Лепрэнс па запрашэнні І. І. Шувалава прыбыў у Расію (спачатку ў Санкт-Пецярбург, а затым у Маскву, дзе знаходзіліся два яго браты і сястра) разам з групай мастакоў для працы ў толькі што створанай імператрыцай Лізаветай Пятроўнай Расійскай Акадэміі мастацтваў. Лепрэнс пражыў у Расіі пяць гадоў, працаваў у Санкт-Пецярбургу і Маскве, падарожнічаў па Фінляндыі, Літве і Сібіры (некаторыя даследчыкі лічаць, што Лепрэнс дабраўся толькі да Казані). Лепрэнс з’ехаў з Расіі ў маі 1762 года, пабываўшы па шляху ў Ліфляндыі. Вярнуўся ў Парыж у снежні 1763 года з шырокай калекцыяй малюнкаў, якія ён выкарыстоўваў для карцін і гравюр.
У 1765 годзе Ж.-Б. Лепрэнса абралі правадзейным членам Каралеўскай акадэмія жывапісу і скульптуры ў Парыжы. Сярод яго вядомых вучняў быў Жан Прудом. Сястра Ж.-Б. Лепрэнса была замужам за граматыкам, аўтарам падручніка па рускай мове Ж.-Б. Ж. Шарпанцье.
Зноскі
- 1 2 Jean Baptist Leprince
- ↑ Jean Baptiste Leprince // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Лепренс, Жан // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. Курдюмов — СПб.: 1914. — Т. 10. — С. 263.
- ↑ Bibliothèque nationale de France BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 15 лістапада 2023.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.