Жанна д’Арк | |
---|---|
італ.: Giovanna d'Arco | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Тэмістокле Салера[d][1][2] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Крыніца сюжэту | Арлеанская дзева[d] |
Жанр | лірычная опера[d][1], опера[2] |
Дзеяў | 3[2] |
Год стварэння | 1844[1] |
Першая пастаноўка | 15 лютага 1845[1][2] |
Месца першай пастаноўкі | Ла Скала[2] |
Месца дзеяння | Домрэмі-ла-Пусель[d][1], Рэймс[1] і Руан |
Час дзеяння | 1429 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Жанна д’Арк» (італ.: Giovanna d'Arco) — опера ў трох актах Джузэпэ Вердзі, прэм'ера якой адбылася 15 лютага 1845 года ў тэатры Ла Скала ў Мілане. У аснову лібрэта пакладзена драма «Арлеанская дзева» Фрыдрыха Шылера і падзеі з жыцця Жаны д’Арк.
Персанажы
- Жанна д’Арк (сапрана)
- Карл VII, кароль Францыі (тэнар)
- Джон Талбат, англійскі камандзір (бас)
- Джакама, бацька Жанны (барытон)
- Дэліл, французскі афіцэр (тэнар)
- Французскі народ, французскія афіцэры, англійскія салдаты, дэманы і анёлы (хор)
Сюжэт
Пралог
1 сцэна: вялікая зала замка, 1429 год, Стагадовая вайна
Сітуацыя, у якой апынуліся арманьякі здаецца бязвыхаднай: Арлеан, горад, у якім пражывае каралеўская дынастыя, абложаны англійскімі салдатамі і вось-вось падзе. Народнае апалчэнне вёскі і насельнікі замка праклінаюць англічан. Кароль Карл VII выступае перад народам і аб'яўляе аб сваім сыходзе. Ён абгрунтоўвае гэта тым, што яму прысніўся сон, у якім яму прапанавалі скласці яго шлем і меч у дакладна паказаным месцы - у самым цэнтры лесу пад дубам, а побач - выява Дзевы Марыі, - каб выратаваць Францыю. Калі ён даведаецца, што падобнае месца ёсць непадалёк ад вёскі, ён жадае неадкладна адправіцца туды, аднак народ утрымлівае яго ад гэтага неабдуманага ўчынку, бо ў тым самым месцы пануе зло. Але насуперак гэтаму Карл сыходзіць у лес.
2 сцэна: ноччу ў лесе каля вёскі
Капліца на скале побач з царквой, пад ёй - каменная лава. Неба цёмнае і неспакойнае. Жак адзін, ён напалоханы тым, што Жана часта спіць падчас начных бур пад гэтай хвояй, таму яна нібы звязана са злымі сіламі. І зараз ён, жадаючы даведацца праўду, схаваўся ў дупле. Жанна з'яўляецца на сцэне і становіцца на калені перад капліцай. Яна шчыра верыць у тое, што яна абрана выратаваць Францыю, аднак яна сумняваецца, што груз гэтай божай ласкі ёй па сілах. На сцэне з'яўляецца Карл. Ён разумее, што патрапіў туды, куды імкнуўся, кладзе свае шлем і меч і пачынае маліцца. Гучыць хор злых і добрых духаў, які чутны толькі для Жаны. Дэманы насміхаюцца над Жанай, у той час як анёлы нагадваюць ёй аб яе місіі. Як толькі Жана заўважае Карла, яна адразу пазнае ў ім караля і яўляецца яму як будучая абаронца Арлеана. Карл бачыць у яе поглядзе божае полымя. Абодва сыходзяць са сцэны ўжо больш абнадзееныя. Але Жак, які стаў сведкам гэтай сцэны, думае, што ён ведае праўду: Жанна з вар'яцкай любові да караля дазволіла дэманам авалодаць яе сэрцам.
Дзея І
1 сцэна: лагер англійскіх войскаў недзе ў полі, у аддаленні бачны горад Рэймс
Салдаты патрабуюць у свайго камандзіра Талбата трубіць адступленне і адпраўляцца ў Англію, бо Арлеан для іх страчаны і шматлікія адважныя салдаты загінулі пад яго сценамі. З'яўляецца Жак, яго душа ў замяшанні. Ён тлумачыць, што мог бы дапамагчы паланіць віноўнікаў паражэння англійскага войска. На пытанне, хто ён, уласна, такі, Жак адказвае, што ён, хоць і француз, але яго радзіма, у першую чаргу, - гэта яго гонар у яго сэрцы. І так як кароль Карл расчараваў яго, ён хоча пазмагацца разам з англічанамі супраць нявартага кароны бязбожніка. Гэта зноў акрыліла англічан, і яны абвясцілі, што спаляць сваіх ворагаў на палаючых вогнішчах адплаты. У Жаку зноў прачынаюцца бацькаўскія пачуцці, ён аплаквае сваю дачку. Але, у рэшце англійскія салдаты разам з Талбатам і Жакам адпраўляюцца ў шлях, каб адпомсціць французскаму каралю.
2 сцэна: сад у сценах Рэймса
Жанна адна. Яна ведае, што яе місія выканана, але тым не менш яе пераследуюць адчуванні, да якіх яна не жадае прыслухоўвацца. У замяшанні пачуццяў яна прымае канчатковае рашэнне вяртацца дадому. З'яўляецца Карл. Ён не разумее, чаму Жанна хоча яго пакінуць - бо ён яе любіць. Пакуль Жанна застаецца пры сваім рашэнні вярнуцца на радзіму, але яна прызнае ў сабе каханне да Карла і адчыняецца яму. І ў гэты момант яна зноў чуе галасы анёлаў, якія асцерагаюць яе давяраць зманлівым пачуццям. Перад ёй з'яўляецца выява бацькі і яна чуе яго голас: «Памры, няверная!». Тут з'яўляецца Дэліл з атрадам салдат, каб правесці караля на каранацыю. Жанна павінна суправаджаць караля. Яна ідзе побач з Карлам, які распісвае яе будучыню ў яркіх фарбах, аднак яна жадае толькі памерці чыстай і нявіннай на поле бітвы. У сваім далейшым жыцці яна бачыць толькі штодзённыя мукі. Яе пераконваюць у гэтым зноў толькі ёй чутныя галасы злых духаў.
Дзея ІІ
Рэймс, плошча перад кафедральным саборам
Народ радуецца маючай адбыцца каранацыі, і асабліва апявае сваю «збавіцельніцу» Жану. На сцэне з'яўляецца Жак. Ён канчаткова развітваецца са сваёй роляй айца і становіцца «Караючым полымем Хрыста Укрыжаванага». Пасля заканчэння цырымоніі каранацыі Жана хоча бегчы, але Карл выводзіць яе да народа, устае на вачах ва ўсіх перад ёй на калені і абвяшчае яе другой валадаркай Францыі пасля яго. У гэты момант з'яўляецца Жак і абвінавачвае Жану ў саюзе з дэманамі. Усе глыбока ўражаны. На трохразовае пытанне айца (перад імем Божым, бацькоў, а таксама яе маці) Жанна адказвае маўчаннем. І пасля трэцяга пытання раптам грыміць гром і зіхаціць маланка – зараз усё ўпэўненыя ў вінаватасці Жанны. Народ праклінае Жану і выганяе «ведзьму» з горада.
Дзея ІІІ
Лагер англійскага войска, лесвіца, якая вядзе на вяршыню вежы, з якой відаць размешчанае непадалёк поле бітвы
Жанна, закутая ў ланцугі, чакае сваёй кары. Ля падножжа вежы ўжо складзены вогнішча для яе спалення. Чутныя гукі бітвы і раздаецца крык: "Французы!". Жанна моліцца: яна кахала, але ёй хопіць і адзінага імгнення, каб зноў стаць чыстай перад Богам. Усе яе думкі і пачуцці звернуты толькі да яго. Жак, нябачны для Жаны, чуе яе малітву і ўсведамляе, наколькі няправільна і несправядліва ён паступіў са сваёй дачкой. І ён вызваляе яе - і яна кідаецца ў бітву. І вось англічане зрынуты, аднак Жана смяротна параненая. Яе нясуць на насілках і аплакваюць яе смерць. Ачнуўшыся на імгненне з забыцця, Жана ў трызненні пытаецца пра яе сцяг, які ёй нібы ўручыў Карл. У імгненне яе смерці нябёсы асвятляюцца тысячамі падаючых зорак.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Mesa F. Opera: an encyclopedia of world premieres and significant performances, singers, composers, librettists, arias and conductors, 1597-2000 — Jefferson: McFarland & Company, 2007. — P. 110. — ISBN 978-0-7864-0959-4
- 1 2 3 4 5 6 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.