Жанна Франсуаза дэ Шанталь | |
---|---|
фр.: Jeanne de Chantal | |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1572 ці 1572[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1641[3][4][…] |
Месца смерці |
|
У ліку | святы і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 12 снежня[6][7] і 12 жніўня[6] |
Дзеці | Celse-Bénigne de Rabutin[d] і Françoise de Rabutin-Chantal[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жанна Франсуаза дэ Шанталь (23 студзеня 1572, Дыжон, Францыя — 13 снежня 1641) — каталіцкі святы.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і старшыні парламента Бургундыі. Яна выйшла замуж і ў шлюбе нарадзіла шасцярых дзяцей. Калі раптоўна памёр муж Жанны, яна цалкам прысвяціла сваё жыццё рэлігіі. У 1610 годзе ў французскім мястэчку Анэсі яна разам са святым Францішкам Сальскім заснавала законную супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сясцёр якой называюць таксама «візіткамі» ад лацінскага слова visitatio — адведзіны.
Супольнасць вельмі хутка расла і на момант смерці заснавальніцы мела ўжо больш за 80 кляштараў. Жанна Франсуаза атрымала шмат містычных ласкаў, але разам з тым да канца жыцця змагалася з цяжкімі спакусамі і пакутавала ад розных хваробаў, якія зносіла як мучаніцтва, без скаргаў.
Памерла 13 снежня 1641 года і была пахаваная ў касцёле сясцёр візітак у Анэсі. Кананізаваная ў 1767 годзе, з’яўляецца апякункаю заснаванай ёю ордэна.
Зноскі
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 2 мая 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Jeanne de Chantal // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mme. Jane Frances de Chantal // Collective Biographies of Women Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- 1 2 (not translated to mul) Evolución del Calendario Romano postconciliar (1969–2014) // Ephemerides Liturgicae: commentarium trimestre de re liturgica — 2015. — Т. 129. — С. 443–444. — ISSN 0013-9505
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 32.