Жанна Віктараўна Лебедзева | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 жніўня 1965 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Узнагароды |
![]() |
Жанна Віктараўна Лебедзева (8 жніўня 1965, Светлагорск) — артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (2001).
Біяграфія
Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1983 годзе (клас К. Малышавай).
З 1983 года артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Выконвала вядучыя партыі ў балетах сучаснага, у тым ліку нацыянальнага, а таксама класічнага рэпертуару. Яе мастацтва больш поўна выявілася ў спектаклях, пастаўленых В. Елізар’евым.
Творчасць
Найбольш блізкія індывідуальнасці Лебедзевай партыі лірычнага плана, аснову якіх складала сучасная харэаграфічная лексіка. Сярод іх: Рагнеда («Страсці» А. Мдывані), Раўнівая жонка («Кругаверць» А. Залётнева), Маша, Адэта, Блакітная птушка, Дзяўчына («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Серэнада» на музыку П. Чайкоўскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Дзева-выбранніца, Нявеста («Вясна свяшчэнная», «Пацалунак феі» І. Стравінскага), Каханая («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Дзяўчына («Балеро» на музыку М. Равеля), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Медора і Гюльнара («Карсар» А. Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева і «Прывал кавалерыі» І. Армсгеймера), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фаўст» Ш. Гуно), Іпаліта («Сон у летнюю ноч» на музыку Ф. Мендэльсона), мазурка («Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена), Радысачка («Чыпаліна» К. Хачатурана).
Зноскі
Літаратура
- Лебедзева Жанна Віктараўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.