Жак Цітс | |
---|---|
фр.: Jacques Tits | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 2021[4][3][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя-Жанна Цітс-Дзьюэд[d][5] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, прафесар |
Навуковая сфера | тэорыя груп[6], геаметрыя[7] і матэматыка[8] |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Paul Libois[d][10] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Цітс (фр.: Jacques Tits; 12 жніўня 1930 — 5 снежня 2021) — французскі матэматык бельгійскага паходжання, спецыяліст у галіне алгебры і геаметрыі, лаўрэат найбуйнейшых міжнародных прэмій.
Біяграфія
Жак Цітс нарадзіўся ў 1930 годзе ва Укеле. Вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце, у 1950 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Generalisation des groupes projectifs bases sur la notion de transitivité».
У 1956—1964 гадах Жак Цітс выкладаў у Брусельскім свабодным універсітэце (дзе ў 1962 годзе стаў прафесарам), у 1964—1974 гадах — у Бонскім універсітэце. У 1973 годзе Калеж дэ Франс запрасіў яго ўзначаліць кафедру тэорыі груп. Жак Цітс пагадзіўся і, паколькі па законе ў той час выкладаць тамака маглі толькі грамадзяне Францыі, прыняў у 1974 годзе французскае грамадзянства. З 1974 года ён працаваў у Калеж дэ Франс, пакуль у 2000 годзе не пакінуў пасаду ў сувязі са старэчым узростам.
Памёр 5 снежня 2021 года.
Узнагароды
- 1993: Прэмія Вольфа па матэматыцы
- 1996: Медаль Кантара
- 1996: ордэн «Pour le Mérite»
- 2008 — Абелеўская прэмія (сумесна з Джонам Томпсанам)
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Jacques Tits // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Fichier des personnes décédées Праверана 18 студзеня 2022.
- ↑ Décès de Jacques Tits
- ↑ geni.com — 2006. Праверана 9 лістапада 2021.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.
- 1 2 Jacques Tits — Калеж дэ Франс.
- 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Tits_Jacques