Жазэ Маўрынью | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Жазэ Марыу душ Сантуш Маўрынью Феліш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Асаблівы (The Special One)[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 студзеня 1963[2][3][…] (61 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Партугалія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см[4] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазэ́ Маўры́нью (парт.: Jose Mario dos Santos Mourinho Felix; нар. 26 студзеня 1963, Сетубал) — партугальскі футбольны трэнер, сын вядомага партугальскага брамніка і трэнера Фелікса Маўрынью.
Лічыцца адным з найлепшых трэнераў у Еўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе еўрапейскія трафеі з «Порту» і прывесці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасля 50-гадовага перапынку.
Біяграфія
Да 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фелікс Маўрынью (на той момант трэнер «Віторыі», легендарны ў мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памочнікам, бо клуб быў небагаты, яму проста бракавала персанала. І з 16 гадоў Жазэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, раз’яжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненні выніку.
Працаваў з камандай англійскага клуба «Чэлсі», з якім расстаўся 19 верасня 2007 года па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 года Маўрынью падпісаў кантракт з міланскім «Інтэрам»[5]. 28 мая 2010 года перайшоў у «Рэал» з Мадрыда.
У 2013 годзе зноў стаў трэнерам «Чэлсі» і прывёў яго да чарговага чэмпіёнства Англіі. У 2016—2018 гадах працаваў у «Манчэстэр Юнайтэд». У лістападзе 2019 года ўзначаліў «Тотэнхэм Хотспур»[6], адкуль быў звольнены ў красавіку 2021 года[7].
У маі 2021 года было абвешчана, што Маўрынью летам узначаліць «Рому»[8]. Быў звольнены з «Ромы» ў студзені 2024 года.
Дасягненні
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2004, 2010
- Пераможца Лігі Еўропы: 2003, 2017
- Чэмпіён Партугаліі: 2003, 2004
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
- Чэмпіён Англіі: 2005, 2006, 2015
- Уладальнік Кубка англійскай лігі: 2005, 2007, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005, 2016
- Уладальнік Кубка Англіі па футболе: 2007
Крыніцы
- ↑ The world according to Mourinho
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ José Mourinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ playmakerstats.com — 2003.
- ↑ Josè Mourinho joins Inter Архівавана 12 мая 2012. (англ.)
- ↑ «Тоттенхэм» объявил о назначении Моуринью (руск.)
- ↑ Жозе Моуринью уволен из «Тоттенхэма» Архівавана 26 красавіка 2021. (руск.)
- ↑ Футбол. Чемпионат Италии. Жозе Муринью возглавил "Рому" (архіў ад {{{2}}})
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жазэ Маўрынью