Жазло — сімвал духоўнай і свецкай улады, а таксама ўлады камандуючых войскамі (у старажытнасці). Захаваныя да нашага часу маршальскія жазлы маюць выгляд кароткай палкі, робяцца са срэбра ці золата і ўпрыгожваюцца каштоўнымі камянямі і дзяржаўнымі эмблемамі. У прыдворным побыце жазло выкарыстоўваецца некаторымі прыдворнымі чынамі: гофмаршаламі, цырымоніймайстарамі і іншымі. Жазлы гэтыя звычайна маюць выгляд металічнага ці касцянога кію, увянчанага дзяржаўнай эмблемай. У наш час маршальскія і прыдворныя жазлы выкарыстоўваюцца толькі ва ўрачыстых выпадках.
У Праваслаўнай царкве жазло (посах) з'яўляецца знакам царкоўнай улады архірэя і архімандрыта ці ігумена, якія кіруюць манастыром.
Гл. таксама
Літаратура
- Жезл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.