ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» — прадпрыемства цукровай прамысловасці Беларусі, размешчанае ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці.

Вырабляе з цукровага бураку цукар-пясок і папутныя прадукты: патаку-меласу, бурачны жом.

Пабудаваны ў 1963 годзе польскімі спецыялістамі.

У 2018 годзе камбінат быў у «чыстых стратах» на 16,8 млн руб., а крэдытная запазычаннасць складала 217 млн руб.[1]

У студзені 2020 года з’явілася інфармацыя мясцовых СМІ пра затрыманне дырэктара камбіната Віктара Міронава[2].

Забяспечвае 24,6 % патрэбнасці беларускага рынку цукру (2008), трэці паказчык пасля Гарадзейскага (31,1 %) і Слуцкага заводаў (28,2 %).

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.