Неапталем забівае Еўрыпіла, амфара, каля 510 г. да н.э.

Еўрыпіл (стар.-грэч.: Εὐρύπυλος) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Сын Тэлефа і Астыёхі (сястры Прыяма)[2].

Пасля гібелі Парыса прыбыў на дапамогу траянцам з войскам місійцаў. Здзейсніў шэраг подзвігаў, але забіты Неапталемам[3]. Паводле «Малой Іліяды», забіў Махаона[4]. Забіў Пенелея[5]. Паводле Гігіна, забіў Нірэя і Махаона[6]. Паводле Квінта Смірнскага, забівае Нірэя, Махаона, Пенелея, яшчэ 8 меней вядомых асоб. Забіты Неапталемам[7].

У Гамера ў сувязі з Еўрыпілам згаданы «кетэйцы» і «жаночыя дары», але пра што гаворка, Страбон не разумее[8]. Формула «жаночыя дары» сустракаецца ў Гамера ў апавяданні пра Эрыфіла, прычым імёны падобныя[9]. Кетэйцаў сучасныя вучоныя атаясамляюць з хетамі.

Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Эўрыпіл» (фр.210-222 Рат), трагедыі Гамера Візантыйскага «Эўрыпілія».

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.656, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.566
  2. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера VI 150
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э V 12
  4. Паўсаній. Апісанне Элады III 26, 9
  5. Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 15
  6. Гігін. Міфы 113
  7. Гамер. Адысея XI 519; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера VIII 175—226
  8. Страбон. Геаграфія XIII 1, 69 (стар.615)
  9. Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.278
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.