Еўра — экалагічныя стандарты, якія рэгулююць утрыманне шкодных рэчываў у выхлапных газах транспартных сродкаў з дызельнымі і бензінавымі рухавікамі. Стандарты былі ўведзеныя Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН і павінны палепшыць экалагічную сітуацыю. Стандарты абмяжоўваюць дапушчальны выкід у атмасферу вуглекіслаты, аксіду азоту, вуглевадародаў, аксіду вугляроду і хімічных рэчываў.
Сертыфікаты "Еўра-X" паказваюць адпаведнасць патрабаванням максімальна дапушчальнага ўзроўню ўтрымання шкодных рэчываў у выхлапных газах.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.