Еўрапейскі ўніверсітэт «Viadrina» | |
---|---|
ням.: Europa-Universität Viadrina | |
Арыгінальная назва | ням.: Europa-Universität Viadrina |
Міжнародная назва | англ.: European University Viadrina |
Заснаваны | 1506 |
Год закрыцця | 1811 |
Год рэарганізацыі | 1991 |
Студэнты | 6 716[1], 3 127[1], 3 461[1], 3 804[1], 4 166[1], 4 545[1], 5 158[1], 5 077[1], 5 133[1], 4 953[1], 5 124[1], 5 587[1], 6 187[1], 6 471[1], 6 506[1], 6 644[1], 6 478[1], 6 492[1], 6 709[1], 6 610[1], 6 437[1], 5 992[1], 5 573[1] і 5 210[1] |
Размяшчэнне | Франкфурт-на-Одэры |
Сайт | europa-uni.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўрапейскі ўніверсітэт «Viadrina» (ням.: Europa-Universität Viadrina) або Універсітэт Франкфурта-на-Одэры (ням.: Universität Frankfurt (Oder)) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Франкфурт-на-Одэры.
Агульная інфармацыя
Універсітэт размешчаны ў Франкфурце-на-Одэры ў федэральнай зямле Брандэнбург. Горад размешчаны на рацэ Одэр, якая з’яўляецца мяжой паміж Германіяй і Польшчай. З 5 200 студэнтаў універсітэта каля 1 000 чалавек прыязджае сюды вучыцца з Польшчы. Установа з’яўляецца адным з самых маленькіх універсітэтаў Германіі (толькі ў Эрфурцкім і Брэменскім універсітэце Якабса менш студэнтаў, чым тут).
Лацінскае слова «Viadrina» азначае «той, што размешчаны на рацэ Одэр». На самой справе старажытная назва ракі не задакументавана, яна згадваецца як Oddera ў 991 годзе ў лацінамоўным дакуменце, які адносіцца да часоў панавання князя Мешка I. Лацінскі назоў, верагодна, быў уведзены мясцовым навукоўцам Ёдакам Віліхам (каля 1486—1552 гадоў) і з’явіўся ў «Касмаграфіі» Себасцьяна Мюнстэра ў 1544 годзе. Горад быў вядомы на латыні як «Francofortum ad Viadrum».
Факультэты
- Правазнаўства
- Сацыяльных навук і культуралогіі
- Бізнес-адміністравання і эканомікі
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрапейскі ўніверсітэт «Viadrina»
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы