Еўрапейскі саюз эсперанта (эспер.: Eŭropa Esperanto-Unio) яднае нацыянальныя асацыяцыі эсперанта дзяржаў ЕС, праводзіць кожныя два гады кангрэсы ў Марыборы, Славенія. У ліпені–жніўні 2007 года на кангрэсе было 256 дэлегатаў з 28 краін, у тым ліку два члены Еўрапарламента: Малгажата Гандзлік з Польшчы і Людміла Новак са Славеніі.
У снежні 2009 года Еўрапейскі саюз эсперанта надрукаваў поўна-старонкавую аб’яву ў французскай газеце «Монд», якая заклікала да выкарыстання мовы эсперанта замест англійскай[1].
У 2011 годзе Прэзідэнтам Еўрапейскага саюза эсперанта быў Шон о Райн (Seán Ó Riain)[2].
Кангрэсы
Да 2012 года кангрэс Еўрапейскага Саюзу эсперантыстаў (KEEU) па-за Славеніяй збіраўся 11 раз. Тэмай кангрэса 2012 года было «вывучэнне мовы ў ЕС».
N° | Дата | Горад | Краіна | Удзельнікі | Краіны |
---|---|---|---|---|---|
10 | 2014-07-06/12 | Рыжэка | Харватыя | 146[3] | 21[3] |
9 | 2012-07-16/20 | Галіва | Ірландыя | 157 | 28[4] |
8 | 2008-05-28/06-02 | Herzberg am Harz | Германія | 400[5] | 23 |
7 | 2007-07-28/08-04 | Марыбор | Славенія | 256 | 29 |
6 | 2004-08-25/29 | Більбаа | Іспанія | 284 | 24 |
5 | 2002 | Верона | Італія | ||
4 | 2000-04-27/05-01 | Астэда | Бельгія | 400 | |
3 | 1997 | Штутгарт | Германія | ||
2 | 1995-06-02/06 | Парыж | Францыя | > 400 | |
1 | 1992 | Верона | Італія | ||
На кангрэсе 2011 года, што праходзіў у Капенгагене, былі прыняты наступныя рашэнні:
- 2012 год быў абвешчаны «Годам Цібара Сэкеля» да 100-годдзя з дня яго нараджэння.
Сэкель (Sekelj) быў не толькі бачным эсперантыстам, але і выключна паспяховым пісьменнікам, які напісаў больш за 20 кніг. Траціна яго кніг была напісана на эсперанта і перакладзена на многія мовы. Ён быў даследчыкам, географам, археолагам, этнографам, журналістам, рэжысёрам, вядомым эсперантыстам. Ён заснаваў каля дзесяці нацыянальных асацыяцый, галоўным чынам у Азіі і Паўднёвай Амерыцы. |
- Была падтрымана ініцыятыва грамадзян ЕС спяваць еўрапейскі гімн на мове эсперанта.
Зноскі
- ↑ "Europe marks 150th birthday of Esperanto creator". 15 снежня 2009. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 27 кастрычніка 2014.
- ↑ Murphy, Judy (21 кастрычніка 2011). "Seán talks the talk in seven languages". Galway City Tribune. Праверана 14 мая 2013.
- 1 2 Zlatko Tišljar (2014). "LA DEKA KONGRESO DE EUxROPA ESPERANTO-UNIO" (PDF). Euxropa Bulteno (139). Архівавана (PDF) з арыгінала 2014-08-09. Праверана 2014-07-30.
- ↑ GALIVO/GALWAY/GAILLIMH 2012
- ↑ Сумесны кангрэс з Нямецкім саюзам эсперанта.
Спасылкі
- europo.eu/en/about-eeu — афіцыйны сайт
- Eŭropa Esperanto-Unio на сайце UEA (эсп.) Архівавана 5 ліпеня 2013.
- Tongues are loosened at Esperanto conference in Galway // The Irish Times, 17.07.2012.
- EUROPO - Eŭropa Esperanto-Unio (эсп.)
- Poliglotti4.ЕС - EEU - Eŭropa Esperanto-Unio Архівавана 24 чэрвеня 2015.