Еўрапейскія супольнасці, 1973 год.

Еўрапейскія супольнасці — міжнародная арганізацыя, якую можна лічыць папярэдніцай сучаснага Еўрапейскага Саюза.

У 1965 годзе Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (ЕСАЭ або Еўраатам), Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) і Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) падпісалі Дагавор аб зліцці (Брусельскі дагавор), які пачаў дзейнічаць 1 ліпеня 1967 года. Менавіта з гэтага часу можна весці адлік існавання Еўрапейскага Саюза. Паводле дамовы, згаданыя арганізацыі стварылі адзіную арганізацыйную структуру. Камісія ЕЭС і Савет ЕЭС замянілі Камісію і Савет Еўраатама, а таксама Вярхоўны орган і Савет ЕАВС. Арганізацыі заставаліся юрыдычна незалежнымі, але кіраваліся сумеснымі інстытутамі (да падпісання пагаднення ўжо дзейнічалі сумесныя Еўрапейская Парламенцкая Асамблея і Суд Еўрапейскіх супольнасцяў).

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.