Еўрапейская праўда | |
---|---|
укр.: Європейська правда | |
URL | eurointegration.com.ua |
Тып сайта | Інтэрнэт-газета |
Рэгістрацыя | Не абавязкова |
Мова(-ы) | Украінская, англійская і руская |
Уладальнік | Грамадская арганізацыя |
Аўтар |
Сяргей Сідарэнка Юрый Панчанка |
Бягучы статус | Дзеючы |
Еўрапейская праўда (ЕП; укр.: Європейська правда, ЄП) — інтэрнэт-выданне Украіны, прысвечанае Еўропе, НАТА і рэформам ва Украіне. Сайт «Еўрапейскай праўды» запрацаваў у пачатку чэрвеня 2014 года. Выданне створана і кіруецца журналістамі Сяргеем Сідарэнкам і Юрыем Панчанкам.[1][2][3]
Гісторыя
Ідэя заснавання «Еўрапейскай праўды» належыць журналістам Сяргею Сідарэнку і Юрыю Панчанку, якія засталіся без працы пасля закрыцця газеты «Коммерсантъ-Украина».
«Еўрапейскую праўду» часта памылкова лічаць падраздзяленнем «Украінскай праўды», хоць праект з’яўляецца незалежным выданнем з юрыдычна асобнай рэдакцыяй і звязаны з «Украінскай праўдай» дамовай аб партнёрстве і абмене кантэнтам.[4][5] Аднак рэдактары прытрымліваюцца агульных прынцыпаў і часта супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў.
Змена ўласніка «Украінскай праўды» ў 2021 годзе не змяніла адносіны паміж выданнямі.[6]
Сайт быў запушчаны ў пачатку чэрвеня 2014 года.[7]
21 студзеня 2022 года выданне афіцыйна запусціла англамоўную версію.[8]
Рэдакцыйныя прынцыпы:
- Адказнасць за дакладнасць інфармацыі, якая распаўсюджваецца выданнем.
- Прызнанне памылак.
- Павага да разнастайнасці думак.
- СМІ ў сваёй працы кіруецца грамадскай цікавасцю.
- ЕП паважае прыватнае жыццё.
- Пры неабходнасці журналісты гарантуюць ананімнасць крыніцы інфармацыі.
- Выданне стаіць на абароне правоў чалавека.
- ЕП шануе і абараняе сваю незалежнасць.[9]
Фінансаванне
Фінансаванне праекта ажыццяўляецца пераважна за кошт падтрымкі міжнародных донараў пры ўмове іх неўмяшання ў рэдакцыйную палітыку. Фінансавую падтрымку «Еўрапейскай праўдзе» аказвалі Еўрапейскі фонд дэмакратыі, Міжнародны фонд Адраджэння, Рада Еўропы, NATO Public Diplomacy Division (PDD), Еўрасаюз, МЗС Чэхіі, National Endowment for Democracy і г.д.
3 2018 ключавым донарам праекта з’яўляецца Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED), які фінансуецца з бюджэту Кангрэса ЗША.[3]
Па словах рэдактара «Еўрапейскай праўды» Сяргея Сідарэнкі, «ЕП» з’яўляецца непрыбытковай арганізацыяй (рэдакцыя юрыдычна зарэгістравана як грамадская арганізацыя).[10]
Ацэнка
Паводле апытання 103 экспертаў у 2021 годзе, анлайн-выданне найбольш якасна асвятляла пытанні знешняй палітыкі сярод украінскіх медыя.[11][12]
У снежні 2021 года Сяргей Сідарэнка перамог у Нацыянальнай прэміі «Высокія стандарты журналістыкі - 2021» у катэгорыі «За пастаянны, якасны медыйны праект/прадукт».[13][14]
Зноскі
- ↑ Допоможіть “Європейській правді” оновитися! . www.eurointegration.com.ua (27 лютого 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 лютого 2021.
- ↑ Оновлення та відеоконтент для "Європейської правди" / Спільнокошт . BiggggIdea. Архівавана з першакрыніцы 17 травня 2021. Праверана 28 мая 2021.
- 1 2 Про проєкт . Європейська правда. Архівавана з першакрыніцы 27 травня 2021. Праверана 28 травня 2021.
- ↑ «Українська правда» і Сергій Сидоренко запускають новий проект «Європейська правда» . detector.media (3 червня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 серпня 2021.
- ↑ «Історична правда» та «ЄвроПравда» повідомили, що не є сторонами угоди про продаж УП . detector.media (27 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 травня 2021.
- ↑ Щодо зміни власника видання “Українська правда” - заява ЄвроПравди (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 31 жніўня 2022.
- ↑ “Європейській правді” – 7 років. Розповідаємо, що змінило та як змінилося наше видання . www.eurointegration.com.ua (4 червня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 червня 2021.
- ↑ European Pravda has launched an English version (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 22 чэрвеня 2022.
- ↑ Редакційні принципи “Європейської правди” (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 29 жніўня 2022.
- ↑ Сидоренко, Сергій. “Європейська правда” потребує вашої допомоги . Українська правда — Блоги (19 лютого 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 травня 2021.
- ↑ Foreign Policy Council "Ukrainian Prism" . Facebook (24 грудня 2021).
- ↑ “Європейську правду” визнали найякіснішим медіа про міжнародні справи - опитування . Європейська правда (24 грудня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2022.
- ↑ У Києві оголосили переможців премії "Високі стандарти журналістики" – 2021 . Інститут масової інформації (20 грудня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2022.
- ↑ У Києві оголосили переможців премії «Високі стандарти журналістики — 2021» . detector.media (18 грудня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 грудня 2021.