Еўрапейскі саюз |
Гэты артыкул — частка серыі: |
Унутраная палітыка
|
Знешняя палітыка
|
Права
|
Еўрапейская падліковая палата — адзін з сямі інстытутаў, якія кіруюць Еўрапейскім саюзам. Палата створана ў 1975 годзе для аўдытарскай праверкі бюджэту Саюза і яго ўстаноў.
Штаб-кватэра падліковай палаты знаходзіцца ў Люксембургу.
Функцыі
Функцыі падліковай палаты маюць наступныя кірункі:
- праверка справаздач пра прыбыткі і выдаткі Еўрапейскага саюза і ўсіх яго інстытутаў і органаў, якія маюць доступ да фондаў Еўрапейскага саюза;
- кантроль якасці кіравання фінансамі;
- складанне дакладу пра сваю працу пасля завяршэння кожнага фінансавага года, а таксама прадстаўленне Еўрапарламенту і Савету заключэння ці заўвагі па асобных пытаннях;
- дапамога Еўрапарламенту ў кантролі выканання бюджэту Еўрапейскага саюза.
Арганізацыя
Падліковая палата складаецца з 27 прадстаўнікоў (па адным ад кожнай дзяржавы-члена), якія выконвалі ці выконваюць у сваіх краінах адпаведныя функцыі знешняга кантролю ці маюць спецыяльную кваліфікацыю для займання гэтай пасады. Яны прызначаюцца Саветам аднагалосным рашэннем на шасцігадовы тэрмін і цалкам незалежныя ў выкананні сваіх абавязкаў. Старшыня падліковай палаты абіраецца з ліку яе членаў на трохгадовы перыяд з правам аднаўлення мандата.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 14 кастрычніка 2009.