Еўразона      Краіны ЕС, якія не ўваходзяць у еўразону
Удзел краін у Еўразоне і іншых еўрапейскіх арганізацыях і дагаворах

Еўразона — валютны саюз, які аб'ядноўвае 20 краін Еўрапейскага саюза, афіцыйнай валютай якіх з'яўляецца еўра. Гэтыя дзяржавы маюць права выпускаць манеты і банкноты, намінаваныя ў еўра. Еўрапейскі цэнтральны банк адказвае за грашова-крэдытную палітыку краін еўразоны.

Члены

Валюта еўра ў 1999 годзе была ўведзена ў безнаяўны зварот як паралельная валюта ў краінах эканамічнага і валютнага саюза ЕС. У 1999 годзе 11 з 15 краін Еўрапейскага саюза, якія адпавядалі маастрыхцкім крытэрыям, утварылі еўразону з афіцыйным запускам еўра ў безнаяўны зварот 1 студзеня 1999 года. Грэцыя пачала адпавядаць гэтым крытэрыям у 2000 годзе, і была прынята 1 студзеня 2001 года. Рэальныя манеты і банкноты былі ўведзеныя ў зварот 1 студзеня 2002 года. Славенія пачала адпавядаць крытэрыям у 2006 годзе і ўвайшла ў еўразону 1 студзеня 2007 года. Кіпр і Мальта прайшлі працэдуру ўзгаднення ў 2007 годзе і ўступілі ў еўразону 1 студзеня 2008 года. Славакія ўступіла ў еўразону 1 студзеня 2009 года, Эстонія — 1 студзеня 2011 года, Латвія — 1 студзеня 2014 года, Літва — 1 студзеня 2015 года, Харватыя — 1 студзеня 2023 года. На дадзены момант у яе склад уваходзяць 20 краін-членаў з больш чым 345 мільёнамі жыхароў.

КраінаПрынялаНасельніцтваЗа выключэннем
 Аўстрыя 1 студзеня 19998 923 507
 Бельгія 1 студзеня 199911 521 238
 Германія 1 студзеня 199983 019 200
 Грэцыя 1 студзеня 200110 340 064
 Ірландыя 1 студзеня 19995 123 236
 Іспанія 1 студзеня 199947 394 223
 Італія 1 студзеня 199958 983 122 Кампіёнэ-д’Італія
 Кіпр 1 студзеня 20081 229 087 Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра Паўночны Кіпр[1]
 Латвія 1 студзеня 20141 873 100
 Літва 1 студзеня 20152 797 945
 Люксембург 1 студзеня 1999626 108
 Мальта 1 студзеня 2008514 564
 Нідэрланды 1 студзеня 199917 710 600  Аруба[2]
 Кюрасаа[3]
 Сінт-Мартэн[3]
 Карыбскія Нідэрланды[4]
 Партугалія 1 студзеня 199910 347 892
 Славакія 1 студзеня 20095 466 965
 Славенія 1 студзеня 20072 085 556
 Фінляндыя 1 студзеня 19995 550 066
 Францыя 1 студзеня 199968 084 217  Новая Каледонія
 Французская Палінезія
 Уоліс і Футуна
 Харватыя 1 студзеня 20234 188 853
 Эстонія 1 студзеня 20111 331 824
Еўрапейскі Саюз Еўразона 347 111 377
     Краіны еўразоны      Краіны — члены ERM II      Краіны ЕС з валютамі, прывязанымі да еўра      Краіны ЕС са свабодна канвертоўнымі валютамі      Краіны, не ўваходныя ў ЕС, са свабодна канвертоўнымі валютамі      Краіны, не ўваходныя ў ЕС, якія выкарыстоўваюць еўра      Краіны, не ўваходныя ў ЕС, з валютамі, прывязанымі да еўра

Магчымае пашырэнне

Сем краін Еўрапейскага саюза, якія не выкарыстоўваюць еўра:

Краіны, у якіх апазіцыйныя партыі дэкларуюць імкненне выхаду з зоны еўра:

  •  Грэцыя, леварадыкальная кааліцыя «СІРІЗА» і яе лідар Алексіс Цыпрас прапануе вярнуць драхму і адмовіцца ад еўра.

Зноскі

  1. Самаабвешчаная Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра не прызнана ЕС і фармальна выкарыстоўвае новую турэцкую ліру, аднак шырока распаўсюджана і еўра.
  2. Аруба выкарыстоўвае арубанскі флорын. Яна з’яўляецца часткай Каралеўства Нідэрланды, але не ЕС.
  3. 1 2 У наш час выкарыстоўвае нідэрландскі антыльскі гульдэн, 1 студзеня 2012 плануецца пераход на карыбскі гульдэн.
  4. 1 студзеня 2011 перайшлі на амерыканскі долар з антыльскага гульдэна.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.