Еўзель Гаўрыілавіч Гінцбург | |
---|---|
Іосіф Габрыэлавіч Гінцбург | |
![]() | |
Барон, фінансіст | |
Род дзейнасці | банкір |
Дата нараджэння | 1812 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1878 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Бацька | Gabriel-Jacob Günzburg[d][1] |
Маці | Leah Raskes[d][1] |
Жонка | Rosa Dynin[d] |
Дзеці | Eve-Mathilde Günzburg[d], Horace Günzburg[d], Salomon David de Günzburg[d] і Alexander Ziskind de Gunzburg[d] |
![]() |
Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург (Восіп Гаўрылавіч Гінцбург; 1812, Віцебск — 12 студзеня 1878, Парыж) — расійскі філантроп, фінансіст, барон. Заснавальнік баронскага роду Гінцбургаў.
Біяграфія
Сын равіна. Атрымаў традыцыйнае яўрэйскае выхаванне. Займаўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай, Кіеўскай і Валынскай губернях. Падчас Крымскай вайны трымаў вінны водкуп у абложаным Севастопалі. У 1859 заснаваў у Санкт-Пецярбургу адзін з найбуйных у Расіі банкаў, які занёс значны ўнёсак у развіццё крэдытнага фінансавання ў Расіі. Субсідаваў будаўніцтва чыгунак, здабычу золата на Урале, Алтаі і ў Забайкаллі.
На яго ініцыятыву царскі ўрад дазволіў пабудаваць першую сінагогу ў Пецярбургу (Вялікую Харальную Сінагогу), яўрэйскую абшчыну якой ён узначальваў. У 1863 заснаваў Таварыства для распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расіі і амаль цалкам яго субсідаваў.
У 2 жніўня 1874, услед за сваім сынам Гарацыем, атрымаў ад вялікага герцага Гесэн-Дармштацкага баронскі тытул; 19 красавіка 1875 года Аляксандр II дазволіў карыстанне гэтым тытулам у Расіі.