Есіф Міхайлавіч Халецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | 1559[1] | ||||||
Род | Халецкія[d] | ||||||
Бацька | Міхаіл Міхайлавіч Халецкі[2] | ||||||
Маці | Н з Крошынскіх[d][2] | ||||||
Жонка | Даброхна з Галоўчынскіх[d][1][3], Ганна з Корсакаў[d][1] і Фядота з Копцяў[d][1] | ||||||
Дзеці | Андрэй Халецкі[1], Дзмітрый Халецкі[1], Ян Халецкі[1], Соф’я з Халецкіх[d][1], Канстанцін Халецкі[d][1] і Васіль Халецкі[d][1] |
Есіф Міхайлавіч Халецкі (? — 1559) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Міхаіла Міхайлавіча. Староста оўруцкі ў 1544—1553 гадах, чаркаскі і канеўскі з 1555 года, маршалак гаспадарскі з 1558 года.
У 1537 годзе разам з братам Астафам атрымаў пацвярджальны прывілей на Хальч, калі Гомельскае староства было вернута з-пад улады Вялікага Княства Маскоўскага.
Сям’я
У шлюбе з Даброхнай, дачкой Мацвея Мікітавіча, князя Галоўчынскага. Іх дзеці:
- Андрэй (? — да 1595), дыпламат;
- Рэгіна.
У шлюбе з Ганнай, дачкой Дзмітрыя Корсака. Іх дзеці:
- Канстанцін (? — пасля 1567).
У шлюбе з Фядорай, дачкой Мікалая Сідара Копця, каралеўскага маршалка. Іх дзеці:
- Дзмітрый (пам. 1598), вялікі пісар літоўскі;
- Ян (? — 1610/1618), вялікі мечнік літоўскі;
- Васіль (? — да 1578);
- Соф’я Элеанора, жонка Марціна Тышкевіча, сына берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча;
- Марына.
Літаратура
- Вяроўкін-Шэлюта У. Халецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 711. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія — Київ: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1055. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
- 1 2 Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія Смолія — Київ: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1054. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 60. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.