Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно
арм.: Երևանի թատրոնի և կինոյի պետական ինստիտուտ
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва арм.: Երևանի թատրոնի և կինոյի պետական ինստիտուտ
Міжнародная назва англ.: Yerevan State Institute of Theatre and Cinematography
Заснаваны 1944
Размяшчэнне Ерэван
Сайт ysitc.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно (арм.: Երևանի թատրոնի և կինոյի պետական ինստիտուտ) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ерэван.

Агульная характарыстыка

Інстытут быў заснаваны ў 1944 годзе як Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. У інстытуце было тры аддзяленні: акцёрскае майстэрства, рэжысура, драматургія. З 1950 года колькасць абітурыентаў скарачалася. У сувязі з гэтым урад вырашыў аб'яднаць два інстытуты - Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і Дзяржаўную акадэмію выяўленчых мастацтваў Арменіі. У выніку ў 1953 годзе быў утвораны новы інстытут, які атрымаў назву Ерэванскі дзяржаўны інстытут мастацтваў і тэатра, які працаваў да 1994 года. У 1994 годзе пасля набыцця Арменіяй незалежнасці і ў сувязі з палітычнымі зменамі ўрад вырашыла падзяліць інстытут на дзве асобных установы – Дзяржаўную акадэмію выяўленчых мастацтваў Арменіі і Ерэванскі дзяржаўны тэатральны інстытут.

Структура

  • Тэатральны факультэт
  • Факультэт кіно, тэлебачання і анімацыі
  • Факультэт гісторыі, тэорыі і менеджменту мастацтваў

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.