Ержан Хазеевіч Казыханаў | |
---|---|
каз.: Ержан Хозеұлы Қазыханов | |
Род дзейнасці | дыпламат, палітык |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Партыя |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ержан Хазеевіч Казыханаў (каз. Ержан Хозеұлы Қазыханов) (21 жніўня 1964, Алма-Ата, Казахская ССР) — казахстанскі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, міністр замежных спраў Рэспублікі Казахстан (з 2011), Кандыдат гістарычных навук, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол.
Валодае англійскай і арабскай мовамі.
Біяграфія
У 1987 годзе скончыў усходні факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці гісторык-усходазнавец.
З 1987 па 1989 год праходзіў службу ў шэрагах узброеных сілаў СССР.
У 1989—1992 гадах — Другі сакратар, Першы сакратар пратакольна-палітычнага аддзела МЗС Казахскай ССР.
У 1992—1995 гадах — загадчык аддзела, намеснік Начальніка Упраўлення Дзяржаўнага пратакола МЗС РК.
У 1995—2000 год — Першы сакратар, Дарадца Пастаяннага Прадстаўніцтва РК пры ААН (Нью-Ёрк).
У 2000—2003 гадах — Дырэктар Дэпартамента шматбаковага супрацоўніцтва МЗС РК.
З 2003 па 2007 год — Пастаянны Прадстаўнік РК пры ААН (Нью-Ёрк); Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Куба па сумяшчальніцтве.
З 2007 па 2008 год — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан.
З лютага па снежань 2008 года — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.
З 2009 па 2011 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Аўстрыя; Пастаянны Прадстаўнік РК пры міжнародных арганізацыях у Вене.
C лютага па красавік 2011 года — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан.
З 11 красавіка 2011 года — Міністр замежных спраў Рэспублікі Казахстан.
Аўтар шматлікіх артыкулаў і публікацый у казахстанскіх і замежных перыядычных выданнях па актуальных праблемах міжнародных адносін, шматбаковай дыпламатыі і дзейнасці ААН.
Жанаты, выхоўвае дачку і сына.
Дачыненні з Беларуссю
24 мая 2011 года ў Астане адбылася сустрэча з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынавым