
Е́рась (грэч. αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — свядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэння; вылучэнне са складу царквы новай абшчыны. У шырокім сэнсе «ерассю» называюць любое свядомае адмаўленне ці скажэнне таго вучэння, якое лічыцца ісцінным.
Вызначэнні
Ератыкі звычайна не вызначаюць свае перакананні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасцяў у рамках ўсталяванай сістэмы вераванняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі Каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».
У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценне, таму ў Рускай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланнях. Прычына такой з'вы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісціна не магла забяспечыць чалавеку пазбаўленне.
Вытворныя паняцці
Ерасі ў хрысціянстве
З пункту гледжання артадаксальнага хрысціянства, наступныя вучэнні традыцыйна разглядаюцца як ерэтычныя:
- Акефалы
- Альбігойцы
- Арыянства
- Арнальдысты
- Архонтыкі
- Афінгане
- Бегарды
- Дакетызм
- Данатысты
- Монафізіцтва
- Ісахрысты
- Манафеліцтва
- Мантанізм
- Філятызм
- Флагелянцтва