Енс Скоу | |
---|---|
Jens Christian Skou | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 2018[3][1][…] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, біяхімік |
Навуковая сфера | Біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адкрыў Na+-K+-АТФазу |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Енс Крысціян Скоу (8 кастрычніка 1918, Лемвіг, Данія — 29 мая 2018, Орхус, Данія) — дацкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1997).
Біяграфія і навуковая праца
Скоу нарадзіўся ў 1918 годзе ў старажытным дацкім мястэчку Лемвіг у багатай сям’і леса- і вуглепрамыслоўца. Ён скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт ў 1944 годзе і там жа абараніў дысертацыю ў 1954 годзе. З 1947 года Скоу працаваў ва Універсітэце Орхуса. У пачатку 1950-х гадоў Скоу вывучаў механізм дзеяння анестэтыкаў. Ён выявіў, што дзеянне анестэтыка звязана з яго здольнасцю растварацца ў ліпідным пласце клетачнай мембраны і перакрываць натрыевыя каналы. Скоу выказаў здагадку, што канал з’яўляецца бялковай малекулай і яго блакаванне ў нейронах прыводзіць да таго, што нервовыя клеткі губляюць здольнасць узбуджацца, што прыводзіць да анестэзіі. Скоу таксама спрабаваў вылучыць АТФазу з нерва краба, але ў яго нічога не атрымалася і ён доўгі час працягваў іншыя даследаванні анестэзіі, не ўсвядоміўшы велізарную патэнцыйную важнасць гэтага адкрыцця. У 1958 годзе на канферэнцыі ў Вене ў размове з іншым даследчыкам Постам Скоу даведаўся аб знаходцы кардыятаксічнага гліказіда ўабаіна, інгібітара натрый-каліевага насоса. Выкарыстоўваючы оуабаін, Скоу хутка даказаў сувязь паміж ферментам АТФазай і іонным каналам.
Зноскі
- 1 2 Jens Christian Skou // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Jens Christian Skou // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Nobelpristager, læge og fysiolog Jens Christian Skou er død 99 år. — Орхускі ўніверсітэт, 2018.
- ↑ gravsted.dk
- 1 2 3 http://health.au.dk/#news-8836
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Skou_Jens_Christian
Літаратура
- Касцюковіч М. М. Скоу Енс Крысціян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 469. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).