Емяльян Піліпавіч Жуковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед Даніла Валковіч |
||||||
Папярэднік | Іван Кудзелька | ||||||
Пераемнік | Іван Сцяпанаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
Папярэднік | Антон Каранеўскі | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Бударын | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 17 (29) мая 1897 | ||||||
Смерць | 7 снежня 1937 (40 гадоў) |
Емялья́н Пілі́павіч Жуко́віч (17 (29) мая 1897 — 7 снежня 1937) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам камунальнай гаспадаркі БССР, наркам фінансаў БССР (1937), старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1934—1937).
Біяграфія
Нарадзіўся 17 (29) мая 1897 года.
член РКП(б).
З кастрычніка 1921 па май 1922 года — консул РСФСР у Керкі (Бухара).
Пасля працаваў у органах партыйнага, дзяржаўнага кантролю (Мінск, Магілёў), быў старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага гарадскога Савета, народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.
З сакавіка 1934 па чэрвень 1937 года — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета.
З чэрвеня да лістапада 1937 года — народны камісар фінансаў Беларускай ССР.
У лістападзе 1937 года арыштаваны.
7 снежня 1937 года І. В. Сталін падпісаў падрыхтаваны НКУС СССР «Спіс асоб, якія падлягаюць суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР па Беларускай ССР па 1-й катэгорыі» (г. зн. вышэйшай меры пакарання). Прозвішча Жуковіча было ў гэтым спісе.
Расстраляны 7 снежня 1937 года[1].
Сям’я
Зноскі
Літаратура
- Лукашевич, А. Нарком, обреченный временем: К столетию Минфина / А. Лукашевич // Финансы. Учет. Аудит. — 2018. — № 2 (февраль). — С. 44-46.
Спасылкі
- Жуковіч Емяльян Піліпавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»