Ельня
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Басейн 170 км²
Расход вады 0,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё
  Каардынаты 53°15′23″ пн. ш. 31°15′03″ у. д.
Вусце Сож
  Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны захад ад вёскі Старынка
  Каардынаты 53°26′56,99″ пн. ш. 31°07′19,17″ у. д.
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Краснапольскі раён, Слаўгарадскі раён
physical
Ельня (прыток Сажа)
Ельня (прыток Сажа)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Е́льня — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 170 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.

Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё Краснапольскага раёна, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Старынка Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 250—500 м. Схілы даліны вышынёй 5—6 м, спадзістыя. Абалона перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Слаўгарадскага раёна адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Заазер’е Краснапольскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань складае 4—8 м.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 387. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Сяцко Ф. І. Ельня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 266.  522 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.