Ельня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 23 км |
Басейн | 123 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°35′42″ пн. ш. 24°35′43″ у. д. |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°26′18″ пн. ш. 24°39′52″ у. д. |
Ухіл ракі | 2,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Шчучынскі раён, Мастоўскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Ельня — рака ў Беларусі, у Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 ‰. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Барташы Шчучынскага раёна, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Масты Правыя Мастоўскага раёна. Вадазбор на Лідскай раўніне і Нёманскай нізіне. Мае левы прыток Абрамаўшчыну. На працягу 18 км каналізаваная: ад вёскі Барташы да вёскі Скоржыкі (8 км) і ад вёскі Мілеўцы да вусця (10 км).
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ельня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 266. — 522 с. — 10 000 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.