Езус, таксама Эзус[1] («пан» або «гаспадар») — бог у кельцкай міфалогіі, вядомы з двух манументаў (Парыж і Трыр) і радка ў Bellum civile Лукана.
Рымскі паэт I стагоддзя Лукан называе трыяду вярхоўных гальскіх багоў, прычым пад іх уласнымі імёнамі, і спосаб ахвярапрынашэння ім. Езус прымаў ахвяры павешаныя на дрэве; Тараніс — спаленыя ў плеценых кашах; Тэўтат — патопленыя ў бочцы з вадой.
Імя Езус звязваюць з старажытным індаеўрапейскім коранем Esu, што значыць «добры бог» або «бог-пан», падобна ірландскаму Дагдзе.
Зноскі
- ↑ Напісанне Езус і Эзус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.383.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.