Ежы Крупскі | |
---|---|
![]() Герб «Корчак» | |
Род дзейнасці | ваявода |
Дата нараджэння | 1472[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1548 ці 1534[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства |
![]() |
Веравызнанне | каталіцтва |
Жонка | Малгажата Розвадска |
Дзеці | Станіслаў, Ян, Еранім, Крыштоф, Януш |
![]() |
Ежы Крупскі польск.: Krupski Jerzy (*1472 г. — †1548 г.) — шляхціч, дыпламат і вайскавод, уладальнік шырокай нерухомасці і земляў (латыфундыяў) у Чырвонай Русі (Холмшчыне), спадчыннік маёнтка Крупэ і вотчыны Орхава[2]. Сенатар (дэпутат) Польшчы[3], кашталян г. Белз 1509 г., кашталян г. Львова ў 1515 г., ваявода г. Белз у 1533 г.. Ён быў дарадцам каралёў Яна-Ольбрахта (кароль Польшчы 1492—1501 гг.) І Жыгімонта Старога (кароль Польшчы 1506—1548 гг.).
Біяграфія
- У 1472 г. — нарадзіўся ў маёнтку Орхава (уладальнікі Ян, Станіслаў, Мікалай Крупскі) ці Сабебор (уладальнікі Алехна, Сенка, Вашка Крупскі) на Холмшчыне Чырвонай Русі (з Акту XIX пра размежаванне Крупэ і Орхава ад Сабебора 1466—1470 гг.)[2].
- у 1491—1492 гг. — у бітве з венграмі пад г. Кошыцэ і г. Прешов (цяпер — у Славакіі) выратаваў караля Яна-Ольбрахта ў баі аддаўшы яму свайго каня і меч пры пераследзе непрыяцеля.
- У 1492 г., у паселішчы Крупэ на Холмшчыне заснаваў замак Крупэ[4], які захаваўся ў тым паселішчы і да цяпер. Удзельнічаў у бітве супраць Вугоршчыны поруч г. Кошыцэ і г. Прэшова (цяпер — у Славакіі) у 1491—1492 г.. Валодаў шырокаю ўласнасцю ў Чырвонай Русі. За ўласны рахунак рэстаўрыраваў замкі гарадоў г. Хелма і г. Белза. Быў дараднікам каралёў Яна I Ольбрахта і Жыгімонта I.
- У 1507 г. пабудаваў у стылі позняга барока каталіцкую царкву ў мястэчку Орховек імя «святога Іаана V Міласцівага» для царкоўнага прыходу існага і цяпер, храм «Божай Маці Суцяшальніцы». У 1610 г. ён прыналежаў манахам Аўгусцінцам, з 1947 г. прыналежыць Ордэну братоў меншых (Капуцынам). Падаў гарадское права мястэчку Орхово, уладальнікам якога быў.
- 1502—1507 г. — стараста г. Хелм, г. Белз, г. Гародла, г. Грубешаў[5]; Пасол (Амбасадар) Польшчы, камісар (дэпутат) дыпламатычнай службы караля Польшчы Жыгімонта I Старога пры пры атрыманні прысягі вернасці ад гаспадара Валахіі (Малдавіі) Багдана III Крывога ў 1509 г. для падпісання гандлёва-эканамічных адносінаў;
- 1513—1515 г. — кастэлян г. Белз;
- 1509 г. — канонік у г. Львоў і кашталян г. Львоў ў 1513—1515 г.;
- 1510 г. — стараста стараста г. Белз (лац.: Crupski Georgius capitaneus Belzensis)[6];
- 1514 г. — Пасол (Амбасадар) да султана Асманскай Турцыі Селіма I Явуза (Грознага) (1467—1520), падпісаў з ім «Трохгадоваю Дамову» (Дагавор);
- У 1515 г. — кашталян г. Белз.
- 1518 г. — канонік г. Кракаўе і г. Белзе; рэстаўраваў за ўласны кошт замкі г. Холм і г. Белз.
- Кіраваў староствамі г. Сокаль, г. Ратна. У 1519 г. атрымаў каралеўскі дакумент «Кансэнсус» на атрыманне стараства г. Белз і г. Сокаль для намесніка шляхціча Андрэя Тэчінскага ваяводы Кракаўскага[7];
- 1525 г. — ад імя Польшчы падпісаў Перамір’е з князямі Памераніі (паміж Гех, Барні і Жыгімонта I Старога), падпісаў перамір’е на сойме «Петракоўскім»;
- 1533 г. — ваявода г. Белз, пасля ваяводы Руськага шляхціча Яна Тэчінскага.
- 1493—1548 гг. — у складзе Камісіі Польскай Кароны з нагоды несправядлівасцяў літвінаў Вялікага Княства Літоўскага на Рускай зямлі[8][9].
Шлюбы і дзеці
- Шляхціч Ежы Крупскі быў першым вядомым продкам герба «Корчак».
- Яго высакародная жонка была Малгажата родам з маёнтка Розвады (шлюб — каля 1490 г.[10]).
- Яго дзеці: Станіслаў, Ян, Еранім, Крыштоф, Януш[11].
Зноскі
- 1 2 Sejm-Wielki.pl — 2002. Праверана 17 жніўня 2021.
- 1 2 Boniecki Adam, «Herbarz Polski», Warszawa, 1908 r., cz. 1, Tom XII, str. 349 (Akta XIX) (польск.)
- ↑ Uruski Seweryn, «Rodzina Herbarz szlachty polskiej», Poznań, 1997 r., Tom 8, str. 93
- ↑ Zamek Krupe (польск.)
- ↑ Boniecki Adam, «Herbarz Polski», Warszawa, 1908 r., cz. 1, Tom XII, str. 349 (M.7 f.346 i 20 f.41) (польск.)
- ↑ «Acta Alexandri Regis Poloniae, Magni Ducis Lithuaniae etc.» (1501—1506), str. 592 /510(302)/ (лац.)
- ↑ Boniecki Adam, «Herbarz Polski», Warszawa, 1908 r., cz.1, Tom XII, str. 349 (Inw.Arch.Kor., M.33 f.576 i 35 f.40) (польск.)
- ↑ с. 260, «Еластична спільнота (Подільська шляхта в другій половині XIV — 70-х гадах XVI століття)», Віталій Михайловський (рецензент доктор історичних наук професор Володимир Александрович та ін.), вид. «Темпера» (рекомендовано до друку Вченою Радою), м. Київ, 2012 р. ISBN 978-617-569-060-4 (укр.)
- ↑ Volumina Constitutionem, T. 1 (1493—1549), Vol. 1 (1493—1526), Do druku przygot. W. Uruszczakin — Warszawa, 1996 r., S. 310 (польск.)
- ↑ Jerzy Krupski z Krupego h. Korczak (ID: 12.527.11) (польск.)
- ↑ Boniecki Adam, «Herbarz Polski», Warszawa, 1908 r., cz.1, Tom XII, str. 349 (M.55 f.15) (польск.)
Літаратура
- с. 171, 205, 229, 260, 366, «Еластична спільнота (Подільська шляхта в другій половині XIV — 70-х гадах XVI століття)», Віталій Михайловський (рецензент доктор історичних наук професор Володимир Александрович та ін.), вид. «Темпера» (рекомендовано до друку Вченою Радою), м. Київ, 2012 р. ISBN 978-617-569-060-4; (укр.)
- Boniecki Adam, «Herbarz Polski», Warszawa, 1908 r., cz. 1, Tom XII, str. 349—351; (польск.)
- Niesieckiego Kaspra S. J., «Herbarz Polski», w Lipsku, 1840 r., Tom V, str. 227, 396; (польск.)
- Uruski Seweryn, «Rodzina Herbarz szlachty polskiej», Poznań, 1997 r., Tom 8, str. 93; (польск.)
- Paprockiego Bartosza, «Herby Rycerstwa Polskiego», Kraków, 1858 r., str. 691 (LII); (польск.)
- s. 418—419, T. 15, «Polski słownik biograficzny», Kozłowska Zofia — Kubacki Stanisław (komplet XV/1-4), Przewodniczacy Rady Naukowej Boguslaw Lesnodorski, Wydawnictwo Ossolinskich, Wroclaw, 1970 r., ISBN 83-86301-01-5
- Orgelbranda Samuela, «Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich», Warszawa, 1843 r., Tom IV, str. 729. (польск.)
- str. 209 (str. 97) Nom. 8.3.1515-23.12.1532 (1514 r. MS IV cz.1 nr.2231, 23.12.1532 r. MS IV cz.2 nr.10521, MS IV cz.2 nr.16663, 26.5.1534 r. MS IV cz.3 nr.17551, 7.4.1533 r. MS IV cz.2 nr.16898: «Urzednicy grodzcy i ziemscy Lwowscy (w latach 1352—1783)», Karol Maleczynski, we Lwowie, 1938 r. (польск.)
- Volumina Constitutionem, T. 1 (1493—1549), Vol. 1 (1493—1526), Do druku przygot. W. Uruszczakin — Warszawa, 1996 r., S. 310 (польск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.