Ежы Валінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1765 |
Месца нараджэння | Паставы |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1840 |
Тэатр | Тэатр Антонія Тызенгаўза |
Ежы Валі́нскі (1765?, г. Паставы — 28 чэрвеня 1840) — танцоўшчык.
Біяграфія
Да 1785 года прыгонны А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах (у Ф. Г. Ле Ду).
У 1785—1794 гадах уваходзіў у трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, удзельнічаў у спектаклях у каралеўскім замку і ў Лазенках, на сцэне Нацыянальнага тэатра.
Танцаваў сольныя партыі ў балетах «Казакі», «Лукас і Калінета», «Каралева Ванда».
Пасля паўстання 1794 года выступаў у Варшаве ў спектаклях антрэпрыз С.Галнiцкага і К.Аўсінскага.
У 1795 годзе працаваў у Гродне, пазней (да 1799 года) у трупах Трускаляскіх і В.Багуслаўскага.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Ежы Валінскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.