Егіпецкі фунт | |
---|---|
| |
Код ISO 4217 | EGP |
Краіна | Егіпет |
Складаецца з | 100 піястраў |
Абрэвіятура | LE |
Абменны курс (на 26 ліпеня 2011) | |
1 USD | = 5,9647 EGP |
1 EUR | = 8,6481 EGP |
1 RUB | = 9,7163 EGP |
1 10 RUB | = 2,1653 EGP |
Егіпецкі фунт — грашовая адзінка дзяржавы Арабская Рэспубліка Егіпет.
Адзін егіпецкі фунт роўны 100 піястрам. Міжнароднае абазначэнне: EGP. На егіпецкіх цэнніках часцей сустракаецца іншая скарочаная назва фунта - LE (Ад франц. - Livre égyptienne).
У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 25 і 50 піястраў, 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 фунтаў; манеты ў 25, 50 піястраў і 1 фунт.
На купюрах намаляваныя старажытныя храмы Егіпта або мячэці, надпісы зроблены на арабскай і англійскай мовах.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.