Егіпецкія піраміды — найвялікшыя архітэктурныя помнікі Старажытнага Егіпта, сярод якіх адно з «сямі цудаў свету» — піраміда Хеопса. Піраміды ўяўляюць сабой вялізныя каменныя будынкі пірамідальнай формы, якія выкарыстоўваліся ў якасці магільняў для фараонаў Старажытнага Егіпта. Слова «піраміда» — грэчаскае. Існуе гіпотэза, што вялікая гурба пшаніцы і стала правобразам піраміды. На думку іншых вучоных, гэта слова паходзіць ад назвы памінальнага пірага пірамідальнай формы. Усяго ў Егіпце было выяўлена 118 пірамід (на лістапад 2008 года).

Папярэднікі пірамід

Пры згадванні егіпецкіх пірамід, як правіла, маюць на ўвазе Вялікія Піраміды, размешчаныя ў Гізе, непадалёк ад Каіра. Але яны не з'яўляюцца адзінымі пірамідамі ў Егіпце. Многія іншыя піраміды значна горш захаваліся і цяпер нагадваюць пагоркі ці груды камянёў.

Спіс егіпецкіх пірамід

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.