Егіпецкая мова
Саманазва
r
Z1
nkmmt
O49
r3 n(.j) Km.t
Краіны Да- і Дынастычны, Пталамееўскі, Рымскі, Візантыйскі і Арабскі Егіпет
Агульная колькасць носьбітаў даходзіла да некалькіх сотняў тысяч[1]
Статус мёртвая мова
Вымерла XVII ст. (копцкая мова)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Афразійская макрасям'я

Егіпецкая сям'я (стараегіпецкая ранняя, стараегіпецкая, сярэднеегіпецкая, новаегіпецкая, сярэднеегіпецкая позняя, дэматычная, пталемееўская дэматычная, копцкая)
Пісьменнасць
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 дре 187
ISO 639-1
ISO 639-2 egy
ISO 639-3 egy
ISO 639-5 egx
Linguasphere 11-AAA-a
IETF egy
Glottolog egyp1246

Егі́пецкая мо́ва — мова жыхароў Старажытнага Егіпта. На цяперашні час лічыцца мёртвай. Асобнае адгалінаванне афразійскай моўнай сям'і. У рамках гэтай сям'і, паводле меркавання адных навукоўцаў, найбольш блізкая да семіцкіх, паводле меркавання іншых — да чадскіх моў[2]. Адна з самых старажытных вядомых на наш час моў, абслугоўвалася адной з першых сістэм пісьма ў гісторыі чалавецтва — вядомы помнікі з канца 4-га тыс. да н.э. і па V стагоддзе н.э. Апошняя ступень егіпецкай мовы — копцкая мова, якая праіснавала да XVII стагоддзя (як мова набажэнства ў копцкай праваслаўнай царкве ўжываецца і дагэтуль). Навуковая дысцыпліна, якая вывучае егіпецкую мову, называецца мовазнаўчая егіпталогія.

Перыядызацыя егіпецкай мовы:

  • Стараегіпецкая мова (32 — 22 стст. да н.э.)
  • Сярэднеегіпецкая мова (22 — 14 стст. да н.э.)
  • Новаегіпецкая мова (14 — 7 стст. да н.э.)
  • Дэматычная мова (7 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.)
  • Копцкая мова (3 — 17 стст., цяпер богаслужэбная мова копцкай царквы)

Зноскі

  1. Каммерцелль Ф. Периодизация египетского языка (вступительная статья к словарю — Hannig R. Grosses Handwörterbuch Ägyptisch-Deutsch. 2. Aufl. Mainz, 1997. S. XXV-XXVII.).
  2. Языки Азии и Африки. Т.4. Афразийские языки. Кн.1—2. М., Наука. 1991—1993.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.