Кафедральны лютэранскі сабор Турку | |
Канфесія | Пратэстанцтва |
---|---|
Кірунак | Лютэранства |
Кіраванне | Епіскапальнае |
Глава | Кары Мякінен |
Пагадненні | ССЦ, СЛФ, КЕЦ, Порва Супольнасць |
Тэрыторыя | Фінляндыя |
Заснавальнік | Густаў I Васа |
Дата заснавання | 1536 |
Адлучыліся ад | Рымска-каталіцкая царква |
Адлучыліся | Царквы Швецыі (1809) |
Афіцыйны сайт | http://evl.fi |
Евангелічна-лютэранская царква Фінляндыі (фінск.: Suomen evankelis-luterilainen kirkko шведск.: Evangelisk-lutherska kyrkan i Finland) — фінская лютэранская абшчына, вернікамі якой з’яўляюцца 76,4 % фінаў, што складае каля 4.1 млн чалавек (2012)[1].
Глава фінскіх лютэран — архібіскуп Турку Кары Мякінен.
Галоўнымі абрадамі царквы з’яўляюцца: хрышчэнне, еўхарыстыя, канфірмацыя (у 15-гадовым узросце), шлюб, пахаванне.
Гісторыя
Першапачаткова з’яўлялася часткай Царквы Швецыі, аднак была вылучана ў самастойную адзінку ў 1809 годзе пасля далучэння Фінляндыі да Расіі.
Апостальская пераемнасць была перарвана ў 1889 годзе, але адноўлена ў 1934 годзе ад шведскіх і англіканскіх епіскапаў.[2]
У наш час членамі евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі з’яўляюцца 76,4 % фінаў (2012)[1].
Фінансаванне
Дзейнасць царквы фінансуецца дзяржавай за кошт спецыяльнага царкоўнага падатка, які спаганяецца як з фізічных, так і юрыдычных асоб. Са студзеня 2012 года царкоўны падатак павялічыўся ў 37 прыходах Евангелічна-лютэранскай царквы. Рост падатку — умераны, ён склаў ад 0,1 да 0,15 працэнтных адзінак. Больш за ўсё падатак узрос у муніцыпалітэце Хумпіла, дзе ён падняўся на 0,3 % і ў выніку склаў 1,9 %.[3] Разам з тым, з 2013 года царква пачала выпрабоўваць значныя эканамічныя цяжкасці.[4]
Структура
Вышэйшы орган — царкоўны сход (фінск.: kirkolliskokous, шв. kyrkomötet), выканаўчы орган — царкоўная ўправа (фінск.: kirkkohallitus, шв. kyrkostyrelse), прадстаўнічыя органы дыяцэзій — дыяцэзіяльныя думы (фінск.: hiippakuntavaltuusto), прадстаўнічыя органы прыходаў — царкоўныя думы (фінск.: kirkkovaltuusto).
Епархіяльны падзел
Дыяцэзія | Цэнтр | Галоўны сабор | Біскупы | Дзеючы біскуп |
---|---|---|---|---|
Дыяцэзія Турку | Турку | Кафедральны сабор Турку | Спіс архібіскупаў Турку Спіс біскупаў Турку |
Кары Мякінен (Kari Mäkinen) |
Дыяцэзія Куопіа | Куопіа | Кафедральны сабор Куопіа | Спіс біскупаў Куопіа | Віле Рыекіненаў (Wille Riekkinen) |
Дыяцэзія Лапуа | Лапуа | Кафедральны сабор Лапуа | Спіс біскупаў Лапуа | Сіма Пеўра (Simo Peura) |
Дыяцэзія Мікелі | Мікелі | Кафедральны сабор Мікелі | Спіс біскупаў Мікелі | Сепа Хякінен (Seppo Häkkinen) |
Дыяцэзія Оўлу | Оўлу | Кафедральны сабор Оўлу | Спіс біскупаў Оўлу | Самуэл Салмі (Samuel Salmi) |
Дыяцэзія Порва | Порва | Кафедральны сабор Порва | Спіс біскупаў Порва | Густаў Б’ёркстранд (Gustav Björkstrand) |
Дыяцэзія Тамперэ | Тамперэ | Кафедральны сабор Тамперэ | Спіс біскупаў Тамперэ | Маці Рэпа (Matti Repo) |
Дыяцэзія Хельсінкі | Хельсінкі | Кафедральны сабор Хельсінкі | Спіс біскупаў Хельсінкі | Ір'я Аскала (Irja Askola) |
Дыяцэзія Эспа | Эспа | Кафедральны сабор Эспа | Спіс біскупаў Эспа | Міка Хейка (Mikko Heikka) |
Раскол
У ЕЛЦФ таксама маецца ўнутраны раскол, звязаны з дзейнасцю кансерватыўнага крыла з «Фонду Лютэра». У Швецыі ў абыход фінскага архібіскупа ў сан біскупа быў прысвечаны Маці Вяйсянен, якога ў Фінляндыі тут жа пазбавілі пастарскага сану. Тым не менш, Маці Вяйсянен працягнуў сваю дзейнасць біскупа і пасвяціў шэраг пастараў для кансерватыўнага блока[5]
Колькасць
Дынаміка колькасці тых, хто прытрымліваецца лютэранства, у Фінляндыі паказвае няўхільнае зніжэнне колькасці вернікаў гэтай хрысціянскай дэнамінацыі ў адносінах да агульнага народанасельніцтва краіны. У 2010 годзе царкву пакінула каля 80 тысяч чалавек[6] (у 2012 — 41 тысяча, у 2013 годзе — каля 50 тысяч чалавек[7]).
Гады | 1950 | 1980 | 1990 | 2000 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012[1] |
Лютэранства | 95,7 % | ▼ 90,3 % | ▼ 87,9 % | ▼ 85,1 % | ▼ 83,1 % | ▼ 82,5 % | ▼ 81,8 % | ▼ 80,7 % | ▼ 79,9 % | ▼ 78,3 % | ▼ 77,2 % | ▼ 76,4 % |
Рашэннем кіраўніцтва ЕЛЦФ з мая 2012 года набудзе моц закон, паводле якога імігранты змогуць больш свабодна станавіцца членамі лютэранскіх абшчын (да гэтага ў чалецкі рэгістр уключаліся толькі вернікі, якія ўвесь час пражываюць на тэрыторыі Фінляндыі).[8]
Жаночае святарства
Нягледзячы на тое, што жаночае святарства было зацверджана ў структуры царквы ў 1986 годзе (першыя ардынацыі ажыццёўлены ў сакавіку 1988 года[9]), а на 2013 год колькасць жанчын-пастараў ацэньваецца амаль у 50 %, пытанне пра месца жанчыны ў царкоўнай іерархіі застаецца адкрытым. У адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага надворнага суда, праціўнікі жаночага святарства не маюць права адмаўляцца ад супрацоўніцтва з жанчынай-святаром.[10]
У сакавіку 2007 года пастар Ары Нора адмовіўся праводзіць імшу разам з жанчынай-пастарам Петрай Пох’янрайта ў кірсе ў Хювінкяя, што прывяло да судовага разгляду. У кастрычніку 2010 год Вярхоўны Суд Фінляндыі вынес абвінаваўчы прысуд па справе з вердыктам, што «рэлігійныя перакананні не могуць служыць апраўданнем працоўнай дыскрымінацыі па палавой прыкмеце», і прысудзіў пастара Ары Нора да штрафу.[11]
Разам з тым 3 чэрвеня 2010 года на выбарах на пасаду біскупа горада Хельсінкі атрымала перамогу жанчына-пастар Ір'я Аскала, якая стала першай у гісторыі Фінляндыі жанчынай-біскупам. Яе ардынацыю 12 верасня 2010 года здзейсніў новаабраны глава евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі архібіскуп Кары Мякінен. У сваёй інсталяцыйнай пропаведзі біскуп Ір’я Аскала закранула, у прыватнасці, пытанні, звязаныя са становішчам жанчын.[12] Абранне ў Фінляндыі першай жанчыны-біскупа вітаў генеральны сакратар Сусветнай лютэранскай федэрацыі Ішмаэль Нока.[13]
Каталіцкая царква ў Фінляндыі ў асобе біскупа Тэму Сіпа выказала шкадаванне з нагоды абрання першай жанчыны-біскупа. У інтэрв’ю газеце «Kotimaa» (Радзіма) біскуп заявіў, што «абранне Ір’і Аскала на пасаду біскупа Фінляндыі яшчэ больш аддаляе царкоўныя абшчыны адна ад адной».[14]
Для жанчын-пастараў у 1980-я гады дызайнерам Вуока Нурмесніемі было распрацавана спецыяльнае форменнае адзенне, якое 14 чэрвеня 2011 года было заменена на новы варыянт, створаны мадэльерам Кірсімары Кяркяйнен.[15]
Пытанне аб правах ЛГБТ
Царква Фінляндыі не лічыць грахом гомасексуальнасць і змену полу. Цяпер у царкве вядуцца бязлітасныя дэбаты пра права гомасексуальных пар на царкоўны шлюб.
Па пытанні аб блаславенні аднаполых пар лютэранская царква Фінляндыі заняла палітыку чакання[16]. Паводле апытанняў 2008 года, дзве траціны лютэранскіх святароў Фінляндыі гатовыя бласлаўляць аднаполыя саюзы[17], хоць новы глава фінскіх лютэран архібіскуп Кары Мякінен заклікае да актыўнага абмеркавання гэтага пытання, а біскуп Хельсінкі Ір’я Аскала не выключае права аднаполых пар атрымліваць блаславенне царквы пасля рэгістрацыі адносін.[18]
У канцы 2010 года царкоўны Сабор прыняў рашэнне 78 галасамі супраць 30 аб складанні малітвы за аднаполыя пары, якія ўступаюць у афіцыйныя адносіны[19].
Біскуп Хельсінкі Эра Хуавінен заявіў у 2010 годзе, што царква можа адмовіцца ад права на заключэнне шлюбу, калі парламент краіны прыме закон аб аднаполых шлюбах. Яму запярэчыў біскуп Куопіа Віле Рыекінен, які настойвае на тым, што ў такім разе царква павінна будзе вянчаць аднаполыя пары.[20]
Царква Фінляндыі стала першай у свеце, якая дазволіла чалавеку, які змяніў пол, застацца ў святарскім сане. Святарка Марыя-Сіска Аалта, якая праслужыла пастарам з 1986 года, прызналася ў сваёй транссексуальнасці і прайшла аперацыю па карэкцыі полу ў 2009 годзе. У гэтым жа годзе царкоўнае кіраўніцтва дазволіла ёй вярнуцца ў свой прыход. Аднак у 2010 годзе яна пакінула свой сан, спаслаўшыся на немагчымасць даверных адносін з вернікамі.[21]
9 чэрвеня 2013 года біскуп Хельсінкі Ір’я Аскала ўпершыню ў гісторыі евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі блаславіла аднаполую пару для місіянерскай паездкі ў раён ракі Меконг у Паўднёва-Усходняй Азіі.[22]
Гл. таксама
- Царква Даніі
- Царква Ісландыі
- Царква Нарвегіі
- Царква Швецыі
Заўвагі
- 1 2 3 Колькасць тых людзей, што адракліся ад царквы, летась скарацілася // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 1 лютага 2013.(Праверана 2 красавіка 2024)
- ↑ Ардынацыя духавенства Архівавана 11 мая 2011.
- ↑ Царкоўны падатак павялічыцца // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 28 студзеня 2012.(Праверана 2 красавіка 2024)
- ↑ Цэрквы Фінляндыі выпрабоўваюць фінансавыя цяжкасці // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 16 чэрвеня 2013.(Праверана 3 красавіка 2024)
- ↑ Першыя пастары «Фонду Лютэра» былі прысвечаны ў святары
- ↑ Архібіскуп Мякінен заклапочаны хваляй адрачэння ад царквы
- ↑ Фінская евангелічная лютэранская царква губляе папулярнасць // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 2 студзеня 2014.(Праверана 2 красавіка 2024)
- ↑ Імігрантам палегчаць шлях у члены Евангелічна-лютэранскай царквы // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 7 чэрвеня 2012.(Праверана 2 красавіка 2024)
- ↑ У Фінляндыі пастар збіраецца змяніць пол
- ↑ Першыя жанчыны-святары з'явіліся ў Фінляндыі 25 гадоў назад // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 10 сакавіка 2013.(Праверана 2 красавіка 2024)
- ↑ Вярхоўны суд прысудзіў пастара Фінскай Евангелічна-лютэранскай царквы да штрафу за дыскрымінацыю жанчыны-святара.
- ↑ У Евангелічна-лютэранскай царкве Фінляндыі ўпершыню сан біскупа атрымала жанчына
- ↑ У Лютэранскай Царкве Фінляндыі з’явіцца першая жанчына-біскуп
- ↑ Каталікі Фінляндыі выказалі незадаволенасць з нагоды абранні жанчыны біскупам Архівавана 20 мая 2013.
- ↑ У аўторак была прадстаўлена новая адзежа жанчын-святароў
- ↑ Лютэранская Царква Фінляндыі не будзе багаслаўляць аднаполыя «шлюбы»
- ↑ Фінскія пастары гатовыя бласлаўляць гей-саюзы Архівавана 12 верасня 2014.
- ↑ Новы біскуп Хельсінкі Ір’я Аскала ўступіла на пасаду
- ↑ Царкоўны сабор Евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі ўхваліў рашэнне па складанні малітвы за гомасексуальныя пары.
- ↑ Біскуп Куопіа Рыекінен: царква не павінна адмаўляцца ад права законнага шлюбу
- ↑ У Фінляндыі вікарый, які змяніў пол, страціў давер прыходу
- ↑ Біскуп Хельсінкі блаславіла гей-пару на месіянерства // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 9 чэрвеня 2013.(Праверана 3 красавіка 2024)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 8 жніўня 2009.