Дэўкаліён
Пол мужчынскі пол
Бацька Мінас[1]
Маці Пасіфая[d][1]
Браты і сёстры Phaedra[d]
Жонка Cleopatra[d]
Дзеці Idomeneus[d][1][2], Molus[d] і Crete[d]

Дэўкаліён — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Старэйшы сын кноскага ванакта Мінаса і Пасіфаі, крыцкі цар, згаданы ўжо ў «Іліядзе».

Удзельнік Калідонскага палявання. У Гігіна мянуецца ўдзельнікам паходу арганаўтаў, аднак, мабыць, зблытаны з цёзкай (сынам Гіперасія), бо ў Апалонія, Валера Флака і Псеўда-Апаладора не згаданы сярод арганаўтаў.

Жанаты з Арыстыадай, дачкой Дыяніса і Метаніры, з якой пазнаёміўся падчас вэрхалу на востраве Скірас, дзе тая была вярхоўнай жрыцай Дыяніса . Бацька Ідаменея, правадыра крыцян у Траянскай вайне, і Эфона. Дапамог Тэсею высватаць Федру. Стаўшы царом Крыта, склаў звяз з Афінамі. Паводле гісторыка Клідэма, забіты ў Кносе Тэсеем падчас уварвання афінян на Крыт.

Зноскі

  1. 1 2 3 Любкер Ф. Deucalion // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 391.
  2. Любкер Ф. Idomeneus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 657.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.