Дэфолт (англ.: default — невыкананне абавязацельстваў) — невыкананне дагавора пазыкі, гэта значыць нявыплата своечасова працэнтаў або асноўнага доўгу па даўгавых абавязацельствах або па ўмовах дагавора аб выпуску аблігацыйнай пазыкі.
Дэфолт можа аб'яўляцца як кампаніямі, прыватнымі асобамі, так і дзяржавамі («суверэнны дэфолт»), няздольнымі абслугоўваць усе ці частку сваіх абавязацельстваў.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.