Дэфекацыя — выдаленне незасвоеных рэшткаў ежы са стрававальнага тракту; у млекакормячых жывёл і чалавека — апаражненне тоўстых кішак ад калавых мас. Пры дэфекацыі рэфлекторна расслабляюцца сфінктары, якія закрываюць прамую кішку, і кал выкідваецца перыстальтычнымі рухамі тоўстай і прамой кішак. Цэнтр рэфлексу дэфекацыі знаходзіцца ў паяснічнай частцы спіннога мозга. Адвольны ўплыў, што стымулюе ці затрымлівае дэфекацыю, ідзе ад кары галаўнога мозга.
Гл. таксама
- Туалет
- Мочаспусканне
- Панос
- Запор
- Судна
- Сядзенне на кукішках
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэфекацыя
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.