Дэтэрміні́зм (лац.: Determinatus — вызначаны, абмежаваны) — філасофскае матэрыялістычнае вучэнне пра агульную аб'ектыўную абумоўленасць з'яў прыроды, грамадства і чалавечай псіхікі, у прыватнасці волі. Галоўным у дэтэрмінізме з'яўляецца палажэнне аб прычыннасці, як такой сувязі з'яў, пры якой адна з'ява (чыннік) пры пэўных умовах спараджае іншую (дзеянне).
Гл. таксама
- Прадвызначэнне
- Фаталізм
- Неабходнасць і выпадковасць
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.