пажарнае дэпо | |
Дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства | |
---|---|
![]() | |
53°54′03,80″ пн. ш. 27°33′01,90″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | цагляны стыль[d] |
Архітэктар | Іван Ягоравіч Чалі-Сурыеў |
Дата пабудовы | 1885 год |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дэпо́ Мі́нскага добраахво́тнага пажа́рнага тавары́ства — помнік грамадзянскай архітэктуры ў Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Гарадскі Вал, 12. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мінска» міжнароднага значэння.
Гісторыя
![](../I/Miensk%252C_Haradzki_Va%C5%82._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%252C_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%BA%D1%96_%D0%92%D0%B0%D0%BB_(1885-1911)_(9).jpg.webp)
Будынак з цэглы пабудаваны ў 1885 годзе на рагу вуліц Праабражэнскай (цяпер Інтэрнацыянальная) і Нова-Раманаўскай (цяпер Гарадскі Вал). Дэпо было цесным і нязручным. У прыватнасці, не хапала асобных памяшканняў, таму коней даводзілася трымаць разам з пажарным рыштункам[1]. У 1920—1930-х гг. да будынка пажарнага дэпо быў прыбудаваны трохпавярховы жылы дом. Добраахвотнае пажарнае таварыства месцілася ў будынку да 1937 года, а пасля будынак перададзены прафесійным пажарным[2].
У 1994—1998 годзе будынак рэканструяваны, у выніку чаго з’явілася мансарда з дэкаратыўнымі элементамі, якая адпавядае стылістыцы будынка. На фасадзе былі адноўленыя вароты[2].
У будынку месціцца Музей пажарнай і аварыйна-ратавальнай справы, а таксама пажарная частка. У 2005 годзе пажарнае дэпо атрымала № 1 у Мінску[2].
Архітэктура
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Фасады расчлянёныя па гарызанталі карнізнымі паясамі, па вертыкалі — лапаткамі (на 1-м паверсе руставанымі). Па перыметры сцены завершаныя развітым шматслойным карнізам. Аконныя праёмы на 1-м паверсе шырокія прамавугольныя, на 2-м — лучковыя з абрамленнем, на 3-м — вузкія прамавугольныя.
- На фотаздымках
- 1885 г.
- У пач. XX ст.
- У пач. XX ст.
- 1906 г.
- 1911 г.
- 2007
Зноскі
- ↑ Шыбека 2007, с. 96.
- 1 2 3 Здание пожарного дэпо в Минске (руск.). holiday.by. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2017. Праверана 11 красавіка 2017.
Літаратура
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8. С. 182—183
- Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.