Дэнтыкулы на фасадзе класіцыстычнага будынка

Дэнты́кулы (ад лац.: denticulus — зубец), ці «ордарныя сухарыкі» — шэраг невялікіх прамавугольных выступаў, якія размешчаны ў выглядзе арнаменту на карнізе будынка і выконваюць роля дэкору. Сустракаюцца ў іанічным, карынфскім ордары, а таксама ў рымскім варыянце дарычнага ордара. Правобразам дэнтыкулаў паслужылі тарцы часта размешчаных папярочных драўляных бэлек плоскага глінабітнага перакрыцця ў архітэктуры Іоніі.

Дэнтыкулы сустракаюцца як у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, так і ў яе пазнейшых інтэрпрэтацыях часоў класіцызму і неакласіцызму.

Гл. таксама

Мутул

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.