Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, каля в. Жыгулі, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 7.1 |
Дата заснавання | 1995 |
![]() ![]() Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса |
|
![]() ![]() Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса |
|
Дэндрапарк Верхнядзвінскага лясгаса — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Беларусі, размешчаны на паўднёвай ускраіне г. Верхнядзвінска каля в. Жыгулі[1].
Гісторыя
Дэндрапарк арганізаваны ў 1982 годзе і займае плошчу на 7.1 га (2003). Рашэннем, Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.12.1995 г. № 13 дэндрапарку прысвоены статус помніка прыроды мясцовага значэння[1].
У 2002 г. праектным інстытутам «Белдзіпралес» распрацаваны праект добраўпарадкавання і пашырэнні дэндрапарку да 18,7 га. У наш час лясгас прыступіў да ажыццяўлення ў жыццё вызначаных праектам мерапрыемстваў[1].
Апісанне
Дэндрарый з'яўляецца ўнікальным для поўначы Беларусі і ўяўляе сабой асноўную рэальную базу па інтрадукцыі раслін, разам з тым з'яўляецца важным генафондам для адбору і распаўсюджвання, рацыянальнага ўкаранення ў лясную гаспадарку, зялёнае будаўніцтва, дэкаратыўнае раслінаводства найбольш гаспадарча-каштоўных, біялагічна ўстойлівых парод, служыць справе эстэтычнага выхавання наведвальнікаў[1].
Калекцыя дрэў і кустоў, якія культывуюцца ў адкрытым грунце, створана для вывучэння ў штучных умовах пытанняў найбольш эфектыўнага выкарыстання раслінных рэсурсаў, павелічэнні біялагічнай разнастайнасці, вывучэння пытанняў укаранення тэхнічна каштоўных, хуткарослых, дэкаратыўных і экзатычных дрэвавых і кустовых парод ва ўмовах характэрных для аднаго з самых паўночных раёнаў Беларусі і прапагандуе ахову прыроды[1].
Асноўныя алеі разбіты ў ландшафтным стылі, пабудаваны альтанкі, пергалы, вадаёмы, высаджана 312 відаў інтрадукаваных дрэвавых і кустовых парод, экзотаў з дэндрафлоры Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Крыма, Сярэдняй Азіі, Сібіры і Еўрапейскай часткі, у тым ліку 67 відаў хвойных, 15 — хвоі, 14 — елак, 10 — піхт, 8 — лістоўніц[1], 6 — дуба, 8 — бярозы, у тым ліку папяровая і чорная, і інш[2]. Многія з іх рэдкія знікаючыя, занесены ў Чырвоную кнігу як былога СССР, так і Рэспублікі Беларусь — піхта сахалінская (Abies sachalinensis), арызонская (Abies arizonica), Abies mayriana, Abies veitchii, Abies fraseri, Picea glehnii, Picea asperata, елка чырвоная (Picea rubens), Бук лясны f. purpurea (Fagus sylvatica), цюльпаннае дрэва (Liriodendron) і інш[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Из истории развития дендропарка Верхнедвинского лесхоза Архівавана 16 лістапада 2015.
- ↑ В Верхнедвинске обновляют уникальный дендрарий Архівавана 2 верасня 2012.